Горад у Днепрапятроўскай вобласці абстралялі 7 ракетамі.
Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Валянціна Разнічэнкі, ракеты пацэлілі па аб’ектах крытычнай і транспартнай інфраструктуры. Сурʼёзныя пашкоджанні зазналі гідратэхнічныя збудаванні.
«Папярэдне абышлося без пацярпелых. Некалькі раёнаў Крывога Рога засталіся без вады. Працуюць МНС і ратавальнікі, якія ліквідаваць наступствы разбурэнняў», – піша Валянцін Разнічэнка.
Начальнік ваеннай адміністрацыі гораду Аляксандр Вілкул паведамляе, што ў Крывым Рогу ўжо пачалі падаваць ваду насельніцтву. Ён заклікае гараджанаў захоўваць спакой і запэўнівае, што сітуацыя кантралюецца.
Паводле яго, расійскія войскі ўдарылі па адным з абʼектаў гідратэхнічнай інфраструктуры гораду.
«Мы разумеем, што рабіць. Падача вады насельніцтву ўжо пачалася. Калі да вас вада не дайшла, то дойдзе бліжэйшым часам», – адзначае ён.
Інфармацыйная агенцтва «УНІАН» паведамляе, што па Крывым Рогу ракетны ўдар быў нанесены а 17 гадзіне. Выданне, спасылаючыся на тэлеграм-каналы, піша, што ракеты пашкодзілі дамбу Карачуноўскага вадасховішча. У выніку, у рацэ Інгулец рэзка павысіўся ўзровень вады.
В Черикове появится экологичный деревянный дом. Это новый тренд в домостроении Могилевской области, который поддерживают…
У шклоўскай калоніі №17 памёр яшчэ адзін палітзняволены – Валянцін Штэрмер. “Наша Ніва” са спасылкай…
В Могилеве местный житель одолжил у знакомых 82 тыс. рублей на якобы реализацию своих бизнес-задумок.…
Адзінаццаць мэнеджараў гандлюючай сэканд-хэндам у розных гарадах Беларусі сеткі крамаў «Адзенне з Еўропы» затрыманы праваахоўнымі…
“80-летие победы” с ее военными реквизитами и фотографиями времен Второй мировой войны теперь появилось и…
На чыгуначным вакзале ў Воршы супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення па наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі затрымалі…