Ягоная маці загінула падчас абстрэлу цэнтру гораду, а сам ён з апёкамі 45 працэнтаў цела быў шпіталізаваны. Яго адправілі на лячэнне ў нямецкі Дрэздэн.
«Хлопчык знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Каля 45 працэнтаў цела дзіцяці пакрылі знешнія апёкі, яшчэ 35 працэнтаў – унутраныя. Яны настолькі глыбокія, што месцамі нават дасягаюць касцей. Абгарэў твар, верхнія і ніжнія канцавіны, дыхальныя шляхі. Да таго ж у Ромы закрыты пералом левай рукі і некалькі абломкаў ад снарада ў чэрапе«, – паведаміў старшыня Вінніцкай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Барзоў у сваім тэлеграм-канале.
Паводле яго, хлопчык разам з маці прыехаў са Львова ў Вінніцу. Яны хацелі наведаць бабулю з дзядулем і заадно ў клініцы атрымаць кансультацыю. Бацька дзіцяці застаўся ў Львове. 14 ліпеня каля 11:00 сувязь з сынам і жонкай знікла.
На днях па выніках ДНК-экспертызы было ўстаноўлена, што маці хлопчыка загінула ў выніку ракетнага абстрэлу.
«Рому бацька адшукаў у Вінніцкай абласной больніцы, і толькі тры дні таму па выніках ДНК-экспертызы даведаўся аб смерці 29-гадовай жонкі Галіны«, – паведамляе Барзоў.
Вінніцу расійскія войскі атакавалі 14 ліпеня крылатымі ракетамі »Калібр«, запусціўшы іх з акваторыі Чорнага мора. Яны патрапілі ў цэнтр гораду, дзе было шмат людзей.
У выніку загінулі 26 чалавек, з іх 3 дзеці. Па медычную дапамогу звярнуліся больш за 200 чалавек, з якіх 68 былі шпіталізаваны.
Днямі ў Вінніцы пахавалі 4-гадовую Лізу Дзмітрыеву, якая таксама трапіла пад расійскі напад. Яе маці выжыла і ў цяжкім стане перабывае ў шпіталі.
Кіроўца маршруткі "Горкі-Орша" аказаўся п'яным за рулём і з пасажырамі. 37-гадовага мужчыну спыніў патруль ДАІ…
Пять лет назад похожая борьба с правонарушениями среди подростков в Быхове привела к самоубийству. На…
Житель Краснополья по достоинству оценил личность Лукашенко, используя ненормативную лексику. Однако, некоторые не любят, когда…
Сёння стала вядома, што Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў на важныя дзяржаўныя пасады. Так, новым…
Без грошай у кішэні, але з жаданнем выпіць і закусіць, 24-гадовы жыхар Шклова прыехаў у…
Кажется, дальше расти уже некуда – по мнению «аналитиков» информационно-пропагандистского портала «Могилевские ведомости» торговля и…