Культура

У знакамітай бабруйскай вежы-рэстарана знайшоўся аналаг – і таксама на Магілёўшчыне

Адмыслоўцы адшукалі аналаг бабруйскай знакамітасці – водацяжнай вежы, у якой зараз размешчаны рэстаран з назіральнай пляцоўкай.

“Аказваецца, бабруйская вадацяжная вежа не ўнікальная  – піша аўтар тэлеграм-канала “Спадчына” – аналагічная маецца на чыгуначнай станцыі Пагодзіна ў Горках. Бабруйская вежа пабудавана ў 1927 годзе, верагодна, што і горацкая з’явілася ў той жа час.”

Бабруйская водацяжная вежа – турыстычная знакамітасць. Гэта помнік прамысловай архітэктуры 1920-х гадоў. Зараз яна знаходзіцца на балансе гарадскога “Водаканала”, які правёў рэканструкцыю вежы ў 2003 годзе, ператварыўшы яе ў шыкоўны рэстаран з назіральнай пляцоўкай.

 

Бабруйская вежа. Фота: holiday.by

Інтэр’еры рэстарана “Чырвоная вежа” ў Бабруйску. Фота: holiday.by

Назіральная пляцоўка. Фота: holiday.by. Больш здымкаў – тут.

Вельмі блізкая па архітэктуры вежа знаходзіцца на чыгуначнай станцыі Пагодзіна ў Горках. Магчыма, яна мае роднаснае паходжанне. Архітэктар бабруйскага помніка пакуль невядомы. Таксама засмучае той факт, што ні бабруйская, ні горацкая вежы не ахоўваюцца заканадаўствам як гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Вежа ў Горках. Фота: railwayz.info

Аўтар тэлеграм-канала “Спадчына” звяртаецца да адмыслоўцаў пашукаць яшчэ падобныя канструкцыі на Беларусі.

Апошнія навіны

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024

Пад Бабруйскам шукаюць метэарыт

Калі бабруйскі метэарыт будзе знойдзены, ён стане шостым на тэрыторыі Беларусі. Падзенне нябеснага цела было…

13 мая, 2024

На Магілёўшчыну прывезлі дзяцей з “ДНР”, іх суправаджае чыноўніца пад санкцыямі

Пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на санаторнае лячэнне ў наш рэгіён паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Ахвяры…

12 мая, 2024

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе

Дзве сям'і сталі ахвярамі пажару ў прыватным доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе. Мужчына 1957…

12 мая, 2024

Дзеля любімага занятку бабруйскі наркаман кінуў працу, але бізнэс працягваўся толькі дзесяць дзён

Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…

11 мая, 2024