У так званым «спісе экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася прозвішча Аляксандра Царука, хоць мужчына памёр год таму.
МУС абнавіў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх фармаванняў – у ім з’явіўся праект «Ямницкий Флот». Паводле ведамства, дачыненне да яго маюць Андрэй Тупоўскі і Аляксандр Царук.
У 2020 годзе Аляксандр Царук быў назіральнікам на выбарах. Яго некалькі разоў затрымлівалі: агулам ён правёў за кратамі 40 сутак. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Аляксандр далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў – тады яшчэ батальёна Каліноўскага і ўзяў пазыўны «Сашко».
Вярнуўшыся з вайны, мужчына цяжка захварэў на анкалагічную хваробу, якая хутка забрала ягонае жыццё. Яго пахавалі летась у красавіку ў Вільні.
Адказам адміністратараў “Ямницкого флота” на абвяшчэнне яго экстрэмісцкім фармаваннем стаў фотаздымак боепрыпасаў і подпіс пад ім: “Эти недоразвитые признают Ямницкий Флот экстремистами. Ну так держите черти подарок от экстремистов. Жыве Беларусь и Слава Украине!!!”
Фота: ПЦ “Вясна”
Прычым распарадзіўся гэта зрабіць намеснік кіраўніка будаўнічай арганізацыі. Будаўнічая арганізацыя “Клімавіцкая ПМК-256”, што займаецца ўзвядзеннем…
Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства "Варатынь". На момант…
На 109-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель Citroen сутыкнуўся з Mitsubishi, а на 81-м кіламетры той жа…
В Горках проходит республиканский форум «Молодежь – за возрождение села», собравший сотни участников – студентов,…
Отправленный руководить “Могилевлифтмашем” Руслан Страхар почему-то до сих пор занимает должность зампреда облисполкома – кажется,…
В Могилеве выставлено на продажу здание ресторана «Ясень», которое размещается на перекрестке улицы Островского и…