Адпаведная пастанова Міністэрства ўнутраных спраў была прынятая 28 кастрычніка і апублікаваная сёння, 10 лістапада. З гэтага дня пачынаецца яе дзеянне.
Пастанова № 271 вызначыла пералік нацысцкай сімволікі і нацысцкіх арганізацый для патрэб закона «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму». У спіс экстрэмісцкіх арганізацый уключаныя асноўныя структуры нацысцкага рэжыму ў Германіі і калабаранцкія арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны.
Папярэдняя рэдакцыя спіса экстрэмісцкіх арганізацый, сімволікі і атрыбутыкі была дапоўненая 30-й (1-й беларускай) дывізіяй Ваффен-SS, а таксама яе сімволікай.
«Калабаранцкае вітанне – з’яўляецца сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пехотной) дывізіі Ваффен-СС (руская № 2, яна ж – беларуская № 1) адпаведна з нацысцкім партыйным вітаннем «Хайль Гітлер» і прадстаўляе суправаджальнае падняцце правай рукі з прамой далонню і воклічам „Жыве Беларусь“ і водгукам „Жыве“» – гаворыцца ў дакуменце.
Можна меркаваць, што экстрэмісцкім дзеяннем будзе лічыцца ўвесь комплекс дзеянняў, указаны ў пастанове, але не выключана, што рэгістрацыя кожнага элемента будзе выкарыстоўвацца ў карных мэтах.
Фота: wonderzine.com
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…