Вытворчасць слаўгарадскага філіяла “Чырвоны харчавік”, якая паўстала ў сакавіку 2022 года, выпускае новую экспартна-арыентаваную прадукцыю – розныя віды мармеладу: дыябетычны, з вітамінамі, нізкакаларыйны і іншыя.
З канвеера філіяла выходзіць звыш 50 найменняў жэлейнага і жавальнага мармеладу на аснове пекціну, жэлаціну, карагінану і мадыфікаванага крухмалу. Нават выпусцілі мармелад узбагачаны вітамінамі груп В і С, які дазволены для дзецям дашкольнага і школьнага ўзросту.
Тавар ідзе ў тым ліку на экспарт, большая частка прадукцыі адгружаецца ў Расію, таксама ёсць пастаўкі ў Казахстан, Узбекістан, Балгарыю і Грузію – паведамляе інфармацыйнае агенства БелТА.
Як адзначае дырэктар “Чырвонага харчавіка” Яўген Свірыд, у слаўгарадскага філіяла стаіць задача да канца гэтага года выйсці на праектную магутнасць. У гэтым годзе плануецца выпусціць і рэалізаваць больш за 2 тысячы тон кандытарскіх вырабаў, з якіх каля 700 тон будуць рэалізаваны на экспарт.
Фота: БелТА
У Беларусі прызналі “экстрэмісцкай” кнігу, якая названая цытатай Аляксандра Лукашэнкі «Ідыёт, самы настаяшчы». Рашэнне аб…
Бягучы год можа стаць годам уводу ў эксплуатацыю Бабруйскага смеццеперапрацоўчага завода, на што ў папярэднія…
В Могилеве в 2025 году планируют высадить рекордные 1,5 миллиона цветов. Столько в городе еще…
В Костюковичах школьницы написали мелом свои имена на беседке — и тут же получили «урок…
В Бобруйске с раннего возраста воспитывают будущих чиновников: пионеров и членов БРСМ учат, как быть…
Дизель-поезд №6588 Осиповичи-Могилев был остановлен на перегоне Друть-Вендриж из-за неисправности. Это происшествие стало очередным инцидентом,…