Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»)
З Мікалаева ў Аўстрыю і Літву эвакуяваныя 92 маці з дзецьмі. Выправу арганізавала Служба ў справах дзяцей Мікалаеўскага гарсавету і дабрачынны фонд «Крыло дапамогі» з Каўнаса. У дарозе эвакуяваныя забяспечаныя харчаваннем і медычным абслугоўваннем, перадае інфармацыйны рэсурс «Еспресо».
Па прыбыцці на месца ўцекачам гарантуюць дапамогу ў працаўладкаванні і рэгістрацыі дзяцей у садках і школы.
За час вайны расейцы знішчылі ў Мікалаеўскай вобласці 145 школ. Іхныя снарады пацэлілі ў 29 шпіталёў. Наагул па стане на 1 мая разбураныя 2985 грамадзянскіх аб’ектаў. Найбольш пацярпеў жылы фонд – 2154, інфармуе рэсурс 0512.com.ua.
У выніку абстрэлу расейцамі Мікалаеўскай вобласці знішчаны сельскагаспадарчы склад з 600 кілаграмаў угнаенняў.
«Хімічнай пагрозы навакольнаму асяроддзю і людзям няма. Папярэдне абышлося без пацярпелых», – паведамляе інтэрнэт-выданне Zn.ua.
(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск)
У Даўгаўпілсе публічных імпрэзаў з нагоды 9 мая не будзе. Сёлета ён абвешчаны ў Латвіі днём памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне. Забароненыя ўсе масавыя мерапрыемствы, акрамя звязаных з днём жалобы.
«Памяць аб ахвярах Другой усясветнай вайны – гэта індывідуальная справа кожнай сям’і, – тлумачыць сітуацыю старшыня Даўгаўпілскай гарадской думы Андрэй Элксніньш, – аднак варта разумець, што публічнае памінанне ахвяраў вайны можа стаць элементам расейскай прапаганды, якая пакажа гэтую падзею, як падтрымку развязанай Расеяй вайны ва Ўкраіне. Гэтага дапусціць нельга».
Дзеля бяспекі Дзяржапаліцыя прыцягне ў Даўгаўпілс і Латгале рэсурсы паліцыі з Рыгі і іншых рэгіёнаў, адзначае інтэрнэт-рэсурс “Delfi”.
(Дамова аб супрацоўніцтве з Магілёвам падпісаная ў 1979 годзе. Месціцца ў рэгіёне Аверн і Рона – Альпы. Насельніцтва 130 тысяч. У Магілёве названы сквер у гонар гэтага гораду пабраціма)
У Віёрбане ўшанавалі памяць ахвяр генацыду армян, якіх забівалі ў 1915–1917 гадах у Асманскай імперыі. Падзеі таго часу лічацца ўва Францыі першым генацыдам 20 стагоддзя.
Як піша інфармацыйны рэсурс “Viva” штогадовая цырымонія ля мемарыялу, узведзенаму ў памяць пра забітых.
(Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек)
Ва Ўлацлавеку ўпершыню за два гады адбылося масавае шэсце з нагоды Дня працы і гадавіны ўступлення Польшчы ў Еўразвяз. Перашкодай таму былі ковідныя абмежаванні.
Як піша інфармацыйны рэсурс nWloclawek.pl выступоўцы згадвалі вайну ва Ўкраіне, рост інфляцыі, перавагі знаходжання ў аб’яднанай Еўропе. Польшча стала чальцом Еўрапейскага саюзу 18 гадоў таму.
«Вельмі важна памятаць каштоўнасці, якімі кіруецца наша краіна, – адзначаў віцэ-прэзідэнт гораду Кшыштаф Кукуцкі, – Еўрапейская супольнасць: талерантнасць, павага да іншых людзей, свабода СМІ і незалежнасць судовай сістэмы».
фота: korabelov.info
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…