Яна падаецца, як выстава «Тихая жизнь» з шэдэўраў карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку». Яе адкрыццё запланавана на 15 ліпеня ў выставачнай залі Музею гісторыі Магілёва.
Калекцыя ацэньвалася ў 20 мільёнаў долараў.
Найбуйнейшую карпаратыўная мастацкую калекцыю ў Беларусі Белгазпрамбанк, якім кіраваў Віктар Бабарыка, пачаў збіраць у 2011 – 2012 гадах. Першымі былі набытыя работы мастакоў Парыжскай школы – выхадцаў з Беларусі. Пазней калекцыю прызналі найбуйнейшым зборам работ экспрэсіяністаў Парыжскай школы ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Калекцыя налічвала 150 твораў сусветна вядомых беларускіх мастакоў, а таксама скульптуры, старадрукі. Увесь збор ацэньваўся ў 20 мільёнаў долараў.
11 чэрвеня 2020 году, па арышце кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, карціны з калекцыі «Белгазпрамбанку» былі канфіскаваны разам з іншымі каштоўнасцямі. Яны сталі рэчавымі доказамі і былі далучаныя да матэрыялаў крымінальных спраў супраць «Белгазпрамбанку». Аб іх месцазнаходжанні не паведамлялася.
23 чэрвеня 2021 году іх вярнулі ў мастацкую галерэя «Арт-Беларусь». Ці ўсе мастацкія каштоўнасці, сабраныя «Белгазпрамбанкам» захаваныя ў поўным аб’ёме невядома.
Канкурэнта Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году Віктару Бабарыку 6 ліпеня 2021 году асудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніях узмоцненага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры, хабарніцтве.
У Магілёве пакажуць 28 карцін жывапісу і графікі.
Пра выставу «Тихая жизнь» на старонцы Музею гісторыі Магілёва ў Фэйсбуку напісана, што ў экспазіцыі прадстаўленыя 38 карцін жывапісу і графікі, створаных знакамітымі мастакамі – ураджэнцамі Беларусі. Сярод іх легендарны прадстаўнік «Парыжскай школы» Хаім Суцін, выбітны касцюмер, дызайнер і сцэнограф Леон Бакст, знакаміты Фэрдынанд Рушчыц – удзельнік аб’яднання «Свет мастацтва», заснавальнік жанру мадэрнісцкага пейзажа ў мастацтве Беларусі; ураджэнец Магілёўшчыны, яркі прадстаўнік жывапісу ў стылі «мадэрн», блізкі сябар Альберта Эйнштэйна Абрам Маневіч і многія іншыя.
У прэзентацыі выставы адзначана, што аснову экспазіцыі склалі пейзаж і нацюрморт – два найбольш абʼёмна прадстаўленыя ў сусветнай культуры жанры. Выстаўленыя карціны разнастайныя па стылістыцы і гэтак жа разнастайныя па выбары месца іх стварэння.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…