Навіны

У Крычаве жыхары некалькіх дамоў старой часткі горада ўсталявалі сцягі СССР

Адразу гаспадары некалькіх дамоў прыватных кварталаў старога горада ўсталявалі савецкія сцягі на дахах сваіх жытлаў (або побач). Гэта паказвае ў якой парадыгме жывуць людзі, а менавіта ментальна знаходзяцца ў савецкай мінуўшчыне, а не ў цяперашняй асобнай краіне Беларусь.

Прычым на адным з дамоў ў раёне сэрца горада (старой часткі Крычава пад народнай назвай “Горад” ядро паселішча, якое сфармавалася ў XIII-XVIII стагоддзях) сцяг Савецкага Саюза спалучаны з афіцыйнай сімволікай цяперашняй беларускай дзяржавы чырвона-зялёным сцягам. 

Такое спалучэнне сцягоў наўпрост сведчыць як ўспрымаюць сваю дзяржаву частка грамадзян нашай краіны (і ў тым ліку некаторыя жыхары ўсходнебеларускага Крычава): як абноўлены варыянт Савецкай Беларусі, бо шмат якія парадкі з таго часу моцна не трансфармаваліся.

Фота mogilev media

Апошнія навіны

Youtube-каналу “Беларусь 4 Магілёў” заблакавалі вяшчанне ў Літве

Пасля звароту Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, відэахостынг Youtube спыніў вяшчанне на гэтую краіну…

19 верасня, 2024

Рыбныя бургеры з стафілакокам і хмелі-сунэлі з цвіллю знайшлі на Магілёўшчыне

Спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выявілі ў Магілёве і Бабруйску прадукцыю…

17 верасня, 2024

Пачалася рэстаўрацыя фасадаў былой гасцініцы “Брыстоль” у Магілёве

Пачаўся капітальны рамонт галоўнага корпуса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Пра аварыйны стан некаторых элементаў яго…

16 верасня, 2024

Дызайнерка стварыла арыгінальную кніжку-пуцевадзіцель па Магілёве

Дызайнерка Злата Цітова з Чавус рыхтавала дыпломны праект, а атрымалася свежая, атмасферная кніжка-пуцевадзіцель па Магілёве.…

16 верасня, 2024

У Магілёве адкрываюць трэцюю чаргу дарогі-дублёра

Збіраліся назваць праспектам Адзінства, а назвалі праспектам 17 верасня. А што гэтая дата значыць для…

16 верасня, 2024

У наступную суботу ў Жылічах пройдзе “Вераснёўскі фэст”

Першы “Вераснёўскі фэст” прайшоў у палацы Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна адразу пасля рэканструкцыі ў…

15 верасня, 2024