Спачатку ўсіх прысутных — ганаровых гасцей, работнікаў і ветэранаў прывітаў паравоз, які прайшоў па дарозе і даў некалькі ўрачыстых гудкоў.
Пасля адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага каменя, на які прымацавана невялікая жалезная шыльдачка з тлумачальным надпісам. Чырвоную стужку на адкрыцці перарэзалі першы намеснік начальніка магілёўскага аддзялення беларускай чыгункі Алег Болбас, начальнік станцыі Крычаў І Сяргей Скачкоў, ветэран працы і ганаровы чыгуначнік Ірына Курачкіна. Апошняя між іншым яшчэ і прамаўляла на публіку, дзелялася сваімі ўспамінамі пра працу, і давала параду сённяшнім супрацоўнікам крычаўскай чыгункі — паведамляе раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Ад рэдакцыі. Сапраўды афіцыйным адкрыццём крычаўскай чыгуначнай станцыі лічыцца 1923 год, аднак першы рабочы цягнік у горад прыбыў яшчэ ў 1921 годзе. Гэта значыць, што ў гэты час чыгуначныя шляхі ў горадзе ўжо былі. Больш за тое, першы здымак драўлянага чыгуначнага вакзала Крычава датуецца 1922 годам, пра што пісалі mogilev.media.
Пагэтаму ўзнікаюць пытанні наконт гістарычнай правільнасці гэтага памятнага знака, бо магчыма 100-годдзе чыгуначнай станцыі Крычава трэба было адзначаць на адзін ці два гады раней.
Фота “Крычаўскае жыццё”, з адкрытых крыніц.
У Магілёве высекуць частку ахоўнай тэрыторыі ў Пячэрскім лесапарку дзеля будаўніцтва царквы Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.…
Магілёўскія мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу ў Расію 28 тон сыру без дакументаў. Кошт тавару…
В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…
Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…
Демонстрация силы «народного» ополчения: в Осиповичах прошли учения командиров добровольцев. В Осиповичах прошли занятия с…
Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте. В…