Помнік Леніну ў самым цэнтры горада насупраць Свята-Уваскрасенскай царквы даўно выклікаў у месцічаў змяшаныя пачуцці. Скульптура і культавае збудаванне нагадвалі двух супернікаў, якія замерлі адзін перад адным ў нямым супрацьстаянні. Госці горада, а часам і мясцовыя жыхары толькі кпілі з гэтай карціны: “Паглядзіце, Ленін ідзе ў царкву”.
Аднак зусім нядаўна Леніна з пастамента знялі, а сам пастамент быў разбураны. Гэта ж адбылося і з цаглянай дошкай гонару, на версе якой красаваўся надпіс “Наши маяки”. Замест гэтага з’явіўся так званы сквер гістарычнай памяці, дзе цэнтральным стаў памятны знак “Якар”, які складаецца з валуна і непасрэдна самога якара. Да камяня прымацавана мармуровая таблічка, на якой пазначана, што памятны знак усталяваны ў гонар 237-годдзя Крычаўскай суднаверфі і аддзялення Херсонскага адміралцейства Чарнаморскага флота.
Зусім блізка размясцілася невялікая вежа ў некалькі метраў вышынёй, якая з’яўляецца правобразам двух’яруснай вежы Крычаўскай суднаверфі XVIII стагоддзя з высокім шпілем, што быў упрыгожаны выявай карабля. Побач з вежай і якарам з’явіўся фантан, дзве каваных лавы і малая архітэктурная форма “ღКРИЧЕВ”.
А вось «правадыра сусветнага пралетарыята» вырашылі не прыбіраць. Помнік паставілі зусім блізка з мясцовым Домам культуры, на новазробленым невысокім цэментным пастаменце. Павернуты да будынка ён бокам, паралельна цэнтральнай гарадской шашы.
Новы гістарычны сквер сведчыць, што ў горадзе актыўна прасоўваецца і папулярызуецца гісторыя Крычава ў складзе Расійскай імперыі. Шмат год у мясцовым гістарычным музеі праводзяцца мерапрымествы з удзелам актораў у выглядзе Пацёмкіна і Кацярыны ІІ. Адзначым, што Крычаўская суднаверф працавала не на карысць мясцовага насельніцтва тагачаснага Крычаўскага староства, а для вайсковых і гандлёвых патрэбаў Чарнаморскага флота Расійскай імперыі.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…