Раней «Фабрыка фартэпіяна» камплектуючыя для музычных інструментаў купляла ў Германіі. Цяпер вязе з Кітаю і спрабуе прадаваць туды сваю прадукцыю.
Змену пастаўшчыка намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрашэнка тлумачыць санкцыйнымі абмежаваннямі.
«Прадпрыемства заключыла кантракт з Кітаем на пробную пастаўку ста інструментаў», – кажа ўрадовец.
На ягоны погляд вялікі патэнцыял для экспарту ўяўляе расійскі рынак. Летась у Расію было пастаўлена блізу 16 штук, у гэтым паўгоддзі кантракты падпісаны на 14, піша Белта.
Паводле чыноўніка беларускія фартэпіяна каціруюцца як якасныя інструменты ручной работы. За час эксплуатацыі новых інструментаў, пастаўленых ва ўстановы культуры і адукацыі Беларусі, ніводнага наракання не было.
У далейшым плануецца задзейнічаць усе меры фінансавай падтрымкі беларускіх экспарцёраў для пастаўкі на рынкі, дзе гэтыя тавары запатрабаваны, абяцае Петрашэнка.
«Фабрыка фартэпіяна» пачала выпускаць айчынныя інструменты ў Мінску ў 2018 годзе. Яна прыйшла на змену знакамітай барысаўскай фабрыцы, якая раней была зачыненая.
В Могилеве произошел конфликт в общественном транспорте: нетрезвый пассажир отказался оплачивать проезд и устроил дебош,…
У Магілёве 24 траўня і 13 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў. У межах акцыі…
На сессии районного совета “депутатов” в Кричеве подняли проблему неосвоенных средств, выделенных на борьбу с…
Лукашенко согласовал назначение Максима Гурина, который возглавляет Могилевский городской совет депутатам, на должность председателя Бобруйского…
В Музее истории Могилева подвели итоги ежегодного областного конкурса среди журналистов государственных СМИ области. По…
Тридцать граждан Туркменистана стали подсобными рабочими на "Могилевском ДСК". Предприятие не только предоставляет рабочие места,…