Матч выдаўся па-сапраўднаму кубкавым: з высокім напалам бескампраміснай барацьбы на ўсіх участках поля, масай небяспечных момантаў, але пры гэтым аказаўся даволі скупым па мерках пляжнага футбола на галы. Абедзве каманды былі вартыя адзін аднаго, і баявая нічыя ў асноўны час таму пацвярджэнне.
У першым перыядзе ў ліку павялі гаспадары, футбалісты ЦОРа, якія выступалі на хатняй пляцоўцы, бо магілёўскі клуб базуецца менавіта ў Кіраўску і асноўная частка гульцоў каманды кіраўчане.
Першы гол магілёўскага клуба быў забіты са штрафнога удара. Аднак у другім перыядзе шчучынскія футбалісты актывізаваліся і змаглі зраўняць лік. Прычым пад канец матча шчучынцы наогул выйшлі наперад, аднак футбалісты магілёўскага клуба змаглі аднавіць парытэт – апісвае малюнак матча раённая газета “Кіравец”.
У выніку лёс Суперкубка вырашыўся ў серыі пенальці, дзе дакладней аказаліся госці. Яны і заваявалі ганаровы трафей.
Фота: “Кіравец”
У ноч на 2 чэрвеня ў бабруйскім інтэрнаце на Маладзёжным бульвары адкрытым полымем гарэла вакно…
Бобруйчанка попыталась получить компенсацию после затопления квартиры, но результат оказался неожиданным — Белгосстрах выплатил лишь…
30-гадовую Лідзію Гарохаву, якая займалася касплэем і працавала ў Менску, асудзілі за нібыта «заклікі да…
Год таму, у чэрвені 2024-га ў Магілёве абвясцілі пра ўсталяванне “элегантнага вынаходніцтва” ліфтавага завода –…
Зона отдыха в Круглом превращается в зону забвения — в зарослях одуванчиков утопают развалины качелей.…
Пакуль беларускія пенсіянеры атрымліваюць надбаўку ў 1,33 рубля, Лукашэнка абвяшчае пра стварэнне нацыянальнага касмічнага агенцтва.…