У Свеце

У Гаазе судзяць прапагандыста за распальванне нянавісці і гвалту

Фельсьен Кабуга 23 гады хаваўся ад міжнародных следчых, а яго “Радыё тысячы ўзгоркаў” спрычынілася да пагібелі соцень тысяч мірных людзей у Руандзе.

Прапагандысты таталітарных краін перапалохаліся, бо ўпершыню за спрыянне генацыду распачаўся суд над заснавальнікам радыёкампаніі, якая падбухторвала да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Аказалася, што тыя, хто кантралюе СМІ, нясуць адказнасць за наступствы словаў, якія прамаўляюцца. 

Пракурор ААН Рашыд Рашыд абвінавачвае Фелісьена Кабугу ў трох эпізодах генацыду і двух злачынствах супраць чалавечнасці – пішуць svtv.org.

 Важна, што галоўнай нагодай для абвінавачання былога кававага і чайнага магната стала менавіта “прапаганда мовы нянавісці” праз яго кампанію «Свабоднае радыё і тэлебачанне тысячы ўзгоркаў» – рупара прапаганды генацыду. Хаця Кабугу таксама абвінавачваюць і ва ўзбраенні хуту.

У 1994 годзе ў афрыканскай Руандзе экстрэмісты з кіруючай большасці хуту за 100 дзён забілі больш за 800 тысяч прадстаўнікоў народнасці тутсі і тых хуту, якія наважыліся хаваць сваіх суседзяў. Гэта стала адной з самых масавых пасля Другой сусветнай вайны акцый знішчэння мірных людзей. 

Яшчэ ў 1997 годзе Міжнародны трыбунал па Руандзе прад’явіў Кабузе некалькі абвінавачанняў, у тым ліку ў генацыдзе, прамым і публічным падбухторванні да здзяйснення генацыду і злачынствах супраць чалавечнасці. 

Кабуга, якому зараз 89 гадоў, быў адным з найбагацейшых людзей Руанды. Пасля 1994 года Кабуга збег з краіны і жыў па падробленых дакументах у Афрыцы, а затым у Францыі. 

Міжнародныя следчыя 23 гады шукалі злачынцу за «трансляванне прапаганды генацыду па ўсёй Руандзе». Нарэшце ў 2020 годзе ў Парыжы ён быў арыштаваны, а сёння прадстаў перад судом. 

У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Кабуга нараўне з іншымі асобамі кіраваў радыё ў інтарэсах распальвання нянавісці і гвалту да тутсі. Абвінавачанні ў генацыдзе ўключаюць згвалтаванні, а таксама забойствы. Па словах пракурораў, у трансляцыях радыё хуту заклікалі “паспрабаваць на смак” жанчын тутсі. У эфіры гучалі заклікі нішчыць тутсі, гучалі прозвішчы людзей і іх адрасы.

«Здольнасць СМІ ствараць і разбураць чалавечыя каштоўнасці спалучана з вялікай адказнасцю. Тыя, хто кантралюе СМІ, нясуць адказнасць за наступствы» – гаворыцца ў рашэнні міжнароднага суда ад 2003 года. Гэта добры напамін усім прапагандыстам, што ім не ўдасца пазбегнуць пакарання. 

Фота: Benoit Tessier / Reuters

Апошнія навіны

У шклоўскай калоніі памёр яшчэ адзін палітзняволены – пасля інсульта яго кінулі ў ШІЗА

У шклоўскай калоніі №17 памёр яшчэ адзін палітзняволены – Валянцін Штэрмер. “Наша Ніва” са спасылкай…

20 мая, 2025

Могилевский игроман проиграл более 80 000 одолженных рублей

В Могилеве местный житель одолжил у знакомых 82 тыс. рублей на якобы реализацию своих бизнес-задумок.…

20 мая, 2025

У гандлюючай у Магілёве сетцы сэканд-хэндаў прайшлі масавыя затрыманні

Адзінаццаць мэнеджараў гандлюючай сэканд-хэндам у розных гарадах Беларусі сеткі крамаў «Адзенне з Еўропы» затрыманы праваахоўнымі…

20 мая, 2025

Военные кители добрались до Музея Масленикова

“80-летие победы” с ее военными реквизитами и фотографиями времен Второй мировой войны теперь появилось и…

20 мая, 2025

Магілёўская міліцыя затрымала гандляра людзьмі, які спрабаваў вывезці беларуску з краіны

На чыгуначным вакзале ў Воршы супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення па наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі затрымалі…

20 мая, 2025

Загадочный клад под сортиром: что нашли в фундаменте старого жилья в Бобруйске

Житель Бобруйска во время демонтажа старого фундамента обнаружил неожиданные находки, оставшиеся от прежних владельцев. Что…

20 мая, 2025