Адкрыццё было зроблена падчас раскопак каля свяцілішча багіні Бастэт, дзе знаходзяцца катакомбы муміфікаваных котак у Сакары, прыкладна за 30 км на поўдзень ад Каіра. Сёлета археалагам пашчасціла знайсці дзве буйныя “майстэрні па бальзамаванні”, што адносяцца да эпохі 30-й дынастыі (380-343 гг. да н.э.) і эпохі Пталямеяў (305-30 гг. да н.э.). Што цікава – гэта тое самае месца, дзе ў 2019 годзе знайшлі сотні муміфікаваных жывёл і статуй.
Майстэрні па бальзамаванні прызначаліся адна для людзей і адна для жывёл. Археолагі знайшлі ўсе інструменты, якія выкарыстоўвалі для муміфікацыі целаў у старажытныя часы. У абедзвюх майстэрняў былі каменныя лыжкі, гліняныя чыгуны, рытуальныя пасудзіны, соль натрона, якая з’яўляецца адным з асноўных інгрэдыентаў для муміфікацыі, і палотны.
Раскопкі ў Сакары таксама прывялі да выяўлення паблізу дзвюх невялікіх грабніц узростам 4400 і 3400 гадоў, якія належаць двум святарам з пятай дынастыі Старога царства і з 18 дынастыі Позняга царства.
Па словах афіцыйных асоб Егіпта, на сценах грабніцы былі знойдзены надпісы аб земляробстве, паляванні і іншых паўсядзённых занятках і сцэны, якія паказваюць памерлых – паведамляе інфармацыйнае агества Reuters.
Фота: Reuters
В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…
Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…
Демонстрация силы «народного» ополчения: в Осиповичах прошли учения командиров добровольцев. В Осиповичах прошли занятия с…
Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте. В…
Пожилая могилевчанка лишилась 25 тысяч рублей после звонка лжесотрудников Белтелекома и милиции. Подозреваемая задержана, возбуждено…
Победная истерия понемногу отпускает чиновников, но не сразу, а постепенно. Делегация Могилевской областной организации РОО…