Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі запрошаныя за святочны стол у памяшканне горацкага ЗАГСу з нагоды праваслаўнага свята Покрыва Прасвятой Багародзіцы і Дня маці. Паводле выдання “Горацкі веснік”, прысутныя жанчыны сваім “добрасумленным стаўленнем да працы і выхавання дзяцей паказалі прыклад сапраўднага жаночага прызначэння”.
– Мы сягоння ў Год якасці па-горацку ўшаноўваем лепшых шматдзетных мам блізнятак, двайнятак і трайнятак, якія актыўна прымаюць удзел у правядзенні ўсіх мерапрыемстваў у раёне – так патлумачыла выбар запрошаных на мерапрыемства жанчын намесніца старшыні райвыканкама Ларыса Крывіцкая.
Тое, што “лепшых шматдзетных мам” ушаноўваюць менавіта “па-горацку”, сведчаць афіцыйныя фотаздымкі з сустрэчы. Жанчын пасадзілі за стол, на якім сваім пустым нутром зеўралі кубкі для гарбаты на працягу ўсяго мерапрыемства.
Як можна пабачыць, ніводная жанчына з запрошаных так і не дакранулася слодычаў на стале, а кубкі так і засталіся пустымі да самага завяршэння фотасесіі. Складваецца ўражанне, што ў святочны для іх дзень, шматдзетныя маці так і прасядзелі ўсё мерапрыемства, склаўшы рукі на каленях і самотна паглядаючы на прыбраны стол.
Фота: “Горацкі веснік”
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…
Жанчына згарэла зажыва ў Бабруйску ў сваёй кватэры на вуліцы Каменскага. Днём 13 кастрычніка муж…
Ваенны камісар Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў Максім Валажанін правёў у будынку райвыканкама ў Чавусах сход,…
Былых магілёўскіх журналістаў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова сёння ўнеслі ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных…
На Магілёўшчыне ў Клічаўскім раёне было знойдзена месца падзення савецкага бамбардзіроўшчыка часоў На Магілёўшчыне ў…
Магілёўскі абласны цэнтр гігіены выявіў няякасную гуаш для дзяцей старэйшых за тры гады. У наборах…