Звычайны моладзевы турзлёт каля вёскі Прыбар у Быхаўскім раёне сёлета раптам зрабіўся “патрыятычным” — яго прымеркавалі да 80-годдзя перамогі ў нямецка-савецкай вайне. Замест песень ля вогнішча і паходнай рамантыкі ўдзельнікам выдалі пілоткі і загадалі спяваць ваенныя песні.
Гэтае мерапрыемства праходзіць тут ужо 52-гі раз, і звычайна школьнікі і студэнты вучацца разбіваць палаткі, варыць юшку і адпачываюць на прыродзе. Але сёлета ідэолагі вырашылі надаць злёту “ідэалагічны сэнс”, піша Mayday.
Усіх удзельнікаў абавязалі набыць чырвона-зялёную бутаньерку з яблыневым колерам і з’явіцца з ёй на ўрачыстае пастраенне 14 траўня, дзе прысутнічала дэлегацыя райвыканкама. Некаторых школьнікаў прымусілі ўзяць ваенную форму, а частку — вывучыць песні ваенных гадоў.
Асаблівым элементам сталі пілоткі, якія прывезлі арганізатары — каб апрануць усіх і зрабіць пастановачныя фота для справаздач. Самі дзеці і іх бацькі не хавалі здзіўлення: ад паходу чакалі адпачынку, а атрымалі парад.
Для ўладаў гэта “патрыятычнае выхаванне”, для многіх удзельнікаў — чарговы прыклад прымусу. Турзлёт 2025 года запомніцца не дзякуючы вогнішчу, а праз пілоткі і фармальны падыход да гісторыі.
Магілёўскія чыноўнікі ніяк не могуць зразумець, што такія хлуслівыя “прымеркаваныя” мерапрыемствы выкікаюць у моладзі толькі раздражненне і адмаўленне. Можа, калі б зрузумелі, убачылі б сапраўдныя прычыны паводзін шасці дзяўчын, якія паказалі абразлівыя жэсты салюту, таксама прымеркаванаму да Дня перамогі.
Фотаздымак Mayday
Кофе, якобы произведенный бобруйским кондитерским предприятием “Красный пищевик”, нашли на маркетплейсе сотрудники антимонопольного ведомства. Как…
В Могилеве стартовал седьмой республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе». Этот проект был задуман в…
У Магілёве дырэктар аднаго з прадпрыемстваў, які ўладкаваў сына вадзіцелем у абыход інтарэсаў службы і…
Як нядаўна стала вядома, Савет Еўропы запусціў працэс стварэння спецтрыбунала па Украіне. Пра прыцягненне ў…
У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці падчас лесанарыхтовак загінуў 35-гадовы рабочы. Следчы камітэт распачаў праверку па…
В Кричеве суд рассмотрел дело местного жителя, который, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил таксиста…