Адзін з твораў стаў лепшым новым муралам свету, але амаль не вядомы самім жыхарам горада.
«Бацькоўскі кут» Яўген Сасюра нядаўна намаляваў на будынку па праспекце Міра, 61. Гэта не першы мурал аўтара ў горадзе. У 2020-м падобны “салодзенькі”, як кажуць дызайнеры, твор упрыгожыў вуліцу Першамайскую, а яшчэ адзін радуе вока бабруйчан.
Аматары вулічнага мастацтва ў Магілёве адразу звярнулі ўвагу на падабенства новага мурала і дзяўчынкі на Першамайскай. І яны сапраўды пазналі руку аднаго майстра. Стылёва муралы шмат у чым падобныя, а вось па сімволіцы маюць адрозніванні. Дапытлівым гледачам ёсць пра што паразважаць і на што паглядзець.
Арт-аб’ект нанесены на тарэц будынка па праспекце Міра, 61. Плошча роспісу – 330 квадратных метраў. Манументальны роспіс працягвае рэспубліканскі праект “Традыцыі дзеля будучыні”, які здзяйсняецца ў гонар 100-годдзя Беларусбанка.
Стваральнік мурала – вядомы беларускі вулічны мастак Яўген Мutus Сасюра. Насамрэч, Яўген не адзіны аўтар твора. Над роспісам працавалі мастакі і дызайнеры арт-супольнасці @urbansignal.
“У аснове кампазіцыі — выява гнязда, сімвал роднай хаты і Пачатку. Сюжэт з гняздом на Дрэве жыцця часта сустракаецца ў беларускім фальклоры… На карціне намалявана маладая жанчына над “горадам-гняздом” з Магілёўскай ратушай унутры. Дзве птушкі прыносяць у гняздо залаты ключ і манету… На працягу ўсёй гісторыі Магілёў быў адным з найбагацейшых гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Дзякуючы прадпрымальнасці і ўпартай працы яго жыхароў” – растлумачыў мастак сваё бачанне твора.
Першы падобны “салодкі” мурал ад Сасюры месціцца на вуліцы Першамайская 50 на рагу з вуліцай Карабанаўская і ўжо мае сваю гісторыю. У 2020-м амаль тузінам муралаў горад упрыгожыў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў. Самым манументальным і рэзанансным у свеце стала менавіта “Дзяўчынка з птушкай”. Яна была прызнана ў год стварэння (па версіі галасаванкі на сайце аднаго з аўтарытэтных мастацкіх часопісаў Еўропы) адным з лепшых новых муралаў свету.
Так атрымалася, што мурал дзяўчынкі з птушкай на Першамайскай застаўся ў самім горадзе малавядомым. Нягледзячы на міжнародны поспех, у Магілёве яго мала хто ведае. Тарэц дома №50 непрыкметны, а розгаласу ў горадзе не было.
Для параўнання і ўяўлення пра стыль аўтара варта паглядзець мурал, да якога зноў мае дачыненне Сасюра, толькі цяпер у Бабруйску. Тут зноў мы бачым дзяўчынку на арэлях над старажытным горадам і вельмі мілы сюжэт. Пра яго ўжо пісаў наш сайт.
Кампазіцыі ва ўсіх выпадках, асабліва ў магілёўскіх, трымае мілы вобраз дзяўчыны ці жанчыны. Адразу кідаецца ў вочы, што аўтары эксплуатуюць жаночую прыгажосць, жаночы пачатак для стварэння пазітыўнага настрою карціны.
Вобраз птушкі таксама нязменны элемент беларускага фальклёру. Павы, стрыжы, галубы, каршуны, крумкачы – каго толькі няма ў нашай народнай творчасці. Птушкі сімвалізуюць людзей, якія разлятаюцца па свеце, але заўсёды вяртаюцца дамоў. Больш таго, у беларускіх казках і песнях часта сустракаецца вобраз дзяўчыны-птушкі: «Абярнулася падчарка шэрай птушкай, запела і паляцела». Што хацелі сазаць вобразам птушкі, самі стваральнікі не патлумачылі, але відавочна, што гэта нейкая добрая вестка ці істота. На карціне адна з птушак нясе залаты ключ – традыцыйны сімвал пачатку вясны, адраджэння жыцця, другая – трымае манетку, якая сімвалізуе дабрабыт.
Дзяўчына ці жанчына з птушкай, па шчырасці, заежджаная ў мастацтве тэма. У залежнасці ад талента мастака атрымоўваецца па рознаму, але заўжды міла, хаця часцяком так міла, што аж ці не прыкра. Нягледзячы на розныя густы, як правіла, падобныя творы падабаюцца мясцовым жыхарам. Алергію і спрэчак, у адрозненні ад канцэптуальных карцін, такія творы, не выклікаюць. Яны супакойваюць нэрвовую сістэму, і добра.
Пры стварэнні мурала на праспекце Міру, аўтары відавочна пайшлі далей ад проста стварэння мілага вобразу. Тут сімвалізм нашмат больш складаны. У цэнтры кампазіцыі – выява гнязда як сімвал роднай хаты, сям’і. Гераіня карціны – увасабленне кахаючай жанчыны і маці, клапатліва глядзіць на свой “горад-гняздо”, нібыта яго ахоўвае. У самім гняздзе размешчаны горад з ратушай, якая з даўніх часоў лічыцца не толькі адміністрацыйным будынкам, але і ўвасабленнем сталасці, “самастойнасці” горада.
Падобныя па стылю малявання муралы, карціны, фотаздымкі многія мастацтвазнаўцы і дызайнеры называюць “салодкімі” і лічаць самім лёгкім шляхам да масавага гледача. Але варта прызнаць, што яны сапраўды ўпрыгожваюць гарады і маюць права на жыццё.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…