Першы фірмовы гандлёвы аб’ект Мінлясгаса адкрыўся ў абласным цэнтры па вуліцы Пысіна. Заяўляецца, што ў ім будзе прадстаўлена прадукцыя з 13 лясгасаў Магілёўшчыны – страпільныя сістэмы, палавая дошка, вагонка, пасадачны матэрыял, дошкі для забора, вырабы з дрэва і нават колатыя дровы.
Стварыць сетку падобных гандлёвых аб’ектаў па краіне міністэрству лясной гаспадаркі даручыў урад. Па словах генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргея Максімовіча, якія перадае газета “Родная ніва”, гэтая гандлёвая сетка “будзе садзейнічаць насычэнню ўнутранага рынку леса- і пілапрадукцыяй, насельніцтву прапануюць поўны асартымент прадукцыі, неабходнай для будаўніцтва, а адной з умоў функцыянавання аб’екта стане цэнавая даступнасць.”
– Мы не прыйшлі зарабляць тут вялікіх грошай, нам трэба стабільная рэалізацыя нашай прадукцыі паводле даручэння ўрада. – пракаментаваў адкрыццё аб’екта Уладзімір Касянкоў, дырэктар Клічаўскага лясгаса, які і адкрыў краму ў Магілёве.
Ён заявіў, што тавар на аб’екце будзе як мінімум на 20% таннейшы, чым на іншых пляцоўках, а рэнтабельнасць рэалізуемых тавараў не перавысіць 5 працэнтаў.
Mogilev.media плануе дэтальна вывучыць асартымент гандлёвага аб’екта лясгасаў і зрабіць падрабязны матэрыял пра амбітны праект стварэння паспяховай дзяржаўнай гандлёвай сеткі.
Фота ілюстрацыйнае.
З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…
Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…
5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…
Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…
Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…