Бацька выратаваў сына на пажары, але загінуў сам

У Клічаўскім раёне ў аграгарадку Заполле вечарам 15 ліпеня адбыўся пажар у дачным доміку. На момант трагедыі ў ім знаходзіліся бацька 1967 года нараджэння і сын 2014-га.

Калі пачаўся пажар – расказаў потым хлопчык – бацька эвакуяваў яго вонкі праз вакно, а сам пайшоў на выхад праз веранду дома. Ратавальнікі знайшлі яго абгарэлае цела – паведамляе прэс-служба МНС. Хлопчык з траўмамі дастаўлены ў шпіталь.

Фота: МНС

На лясным пажары пад Клічавам згарэлі амаль тры гектары лесу

Днём 15 мая лясны пажар быў зафіксаваны каля вёскі Заполле Клічаўскага раёна. Сумарна ён ахапіў тэрыторыю ў 2,7 гектараў лесу. На тушэнні пажара працавалі 11 адзінак тэхнікі і 24 работніка Клічаўскага лясгаса. Пажар ліквідаваны, пацярпелых няма – паведамляе прэс-служба МНС.

Фота ілюстрацыйнае