Расійскія самалёты бамбілі Украіну з неба над Бабруйскам і ні разу не патрапілі

Гэта першае выкарыстанне беларускага неба для нанясення бомбавых удараў па украінскай тэрыторыі з 28 жніўня.

Як паведаміў “Украінскай праўдзе” намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў, 6 кастрычніка чатыры расійскіх самалёты Ту-22М3 нанеслі авіяцыйны ўдар па Хмяльніцкай вобласці Украіны з паветранай прасторы Беларусі.

Пралёт расійскіх ваенных самалётаў быў зафіксаваны на мяжы Бабруйскага раёна і Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці – паведамляюць ваенныя аглядальнікі. 

Украінскі бок паведамляе, што пры гэтым было выпушчана дзве ракеты. Адна з іх упала на пустцы, а другая побач з інфраструктурным аб’ектам. Разбурэнняў і ахвяр не было.