Еўрапейскі Саюз увёў санкцыі супраць расійскіх вайскоўцаў за сексуальны гвалт ва Украіне

З нагоды Міжнароднага жаночага дня ўпершыню ў гісторыі ўведзены санкцыі за сексуальны гвалт над жанчынамі. Пакараны расійскія вайскоўцы і паліцэйскія за гвалт ва Украіне і Маскве, міністры “Талібана”, грамадзяне Судана і іншых краін. 

Еўрапейскі Саюз папоўніў свае санкцыі. У спіс, які складзены напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, увайшлі дзевяць чалавек, у тым ліку двое расійскіх ваенных камандзіраў, і тры арганізацыі, якія ЕС палічыла адказнымі за сексуальны гвалт і парушэнне правоў жанчын. 

Еўрапейскі Саюз упершыню наклаў санкцыі, накіраваныя на тых, хто займаецца сексуальным гвалтам, паведамляе Euronews. Яшчэ ў снежні 2020 года краіны ЕС пагадзіліся на распаўсюджванне рэжыму санкцый на правы чалавека, але цяпер ён упершыню прымяняецца за сексуальны гвалт.

Патрапілі ў спіс санкцый расійскі генерал-маёр Мікалай Кузняцоў і палкоўнік Раміль Ібатулін, якія ваявалі ва Украіне. Падначаленыя іх падраздзяленняў сістэматычна здзяйснялі акты сексуальнага гвалту і згвалтаванні ва Украіне ў сакавіку-красавіку 2022 г. Існуюць дадзеныя, што пад іх камандаваннем у сакавіку і красавіку мінулага года атрады расійскіх узброеных сіл сістэматычна здзяйснялі “акты сексуальнага гвалту” супраць грамадзянскага насельніцтва Украіны. Гэтыя дзеянні ў тым ліку ўключалі згвалтаванне цяжарнай жанчыны каля Кіева і групавыя згвалтаванні.

“Мы таксама глыбока занепакоеныя паведамленнямі, што расейскія ўзброеныя сілы выкарыстоўваюць сексуальны гвалт над жанчынамі і дзецьмі ва Украіне як зброю вайны. – заявіла Еўрапейская камісія – Гэтыя дзеянні – ваенныя злачынствы, і злачынцы павінны несці адказнасць”.

Акрамя таго, ЕС унесла ў чорны спіс двух маскоўскіх супрацоўнікаў паліцыі, у тым ліку Аляксандра Федорынава. Іх абвінавачваюць у адвольным арышце і катаваннях расіянак, якія пратэставалі супраць уварвання ва Ўкраіну. У выпадку з паліцэйскім Іванам Рабавым, “пацярпелыя паведамляюць, што ён збіў іх, душыў іх пластыкавымі пакетамі і абражаў іх фізічна і вусна на працягу шасці гадзін” – кажа Савет ЕС.

У дадатак да чатырох грамадзян Расіі, у спіс патрапілі два міністры талібаў за абмежаванне правоў афганскіх жанчын і дзяўчат. Санкцыі таксама ўводзяцца ў дачыненні да двух чыноўнікаў з Паўднёвага Судана, турмы Карчак у Іране, рэспубліканскай гвардыі Сірыі, а таксама намесніка міністра ваеннай хунты ў М’янме.

Санкцыі цягнуць замарожванне актываў, размешчаных дзе-небудзь у Еўрапейскім Саюзе, забарону на ўезд на тэрыторыю ЕС і забарону на прадстаўленне паслуг.

“Мы адпраўляем злачынцам выразны сігнал, што іх злачынствы не сыдуць з імі” – заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Вопка Хукстра. “Гэтыя жудасныя, нечалавечыя дзеянні будуць мець наступствы”.

Гэты крок аднагалосна прыняты 27 дзяржавамі-членамі і прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, які адзначаецца 8 сакавіка.

Фота з адкрытых крыніц. 

Педафіл, які гвалтаваў уласных дзяцей, затрыманы ў Магілёве

Маці звярнула ўвагу на змену ў паводзінах двух малалетніх дзетак. Са сваёй заявай яна звярнулася ў міліцыю – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Аператыўнікі высветлілі, што сэксуальны гвалт у дачыненні да іх ажыццявіў 57-гадовы бацька. Мужчына ў разводзе з жонкай і пражываў асобна.

Падчас обшуку ў кватэры падазраванага былі знойдзены матэрыялы па дзіцячай псіхалогіі а таксама на сэксуальную тэматыку. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа, праводзяцца экспертызы.

МУС заявіў пра выкрыццё 80 педафілаў

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў комплексны падыход у супрацьдзеянні педафіліі дазволіў выявіць 131 злачынства супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх і выкрыць 80 педафілаў.

Паведамленне ў тэлеграм-канале ведамства аб выніках такой працы праілюстраваныя гісторыяй сексуальнага гвалту ў Гродненскай вобласці.

Ахвярай педафіла, як адзначаецца, стала 10-гадовая дзяўчынка. На змену яе паводзінаў звярнулі ўвагу педагогі і паінфармавалі міліцыю. Падазраваны быў затрыманы і супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

Падкрэсліваецца, што выяўленне гэтага факту стала магчымым, дзякуючы «комплексу мерапрыемстваў па супрацьдзеянні злачынствам, звязаным з сексуальным гвалтам у адносінах дзяцей”.

Раней міліцыя паведамляла, што за першыя чатыры месяцы ў Беларусі выяўлена 390 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, альбо свабоды непаўналетніх. Падазраванымі прызнаныя 214 чалавек.

Ад іх дзеянняў пацярпелі 358 дзяцей. На аднаго педафіла практычна прыходзіцца па дзве ахвяры, указвалі міліцыянты.

фота носіць ілюстрацыйны характар