Магілёўцы чакаюць долар па 3 рублі, а еўра – па 3,5

У апошні месяц долар і еўра упэўнена даражэлі.  Еўра сягнуў праз адзнаку ў 3 рублі, а долар узяў вышыню у 2,84. Mogilev.media прайшліся па абменніках Магілёва і даведаліся, як магілёўцы распараджаюцца сваімі вольнымі сродкамі ў беларускіх рублях і замежнай валюце.

Грамадзянам банкі цяпер прапаноўваюць такую фішку: можна зафіксаваць выгадны курс абмену валюты на 2 гадзіны з дапамогай новага сервісу Myfin.by. Курс не зменіцца за час вашага шляху ў банк. 

Першымі наведалі абменнікі “Тэхнабанк” ГЦ “Грын” на Астроўскага, ГЦ “Арбат”. 

Чэргі ў пункты абмену валют невялікія: 2-3 чалавекі.  Чарга ідзе хутка. За 10 хвілін прайшло праз абменнікі 8 і 10 чалавек. Мянялі галоўным чынам невялікія сумы ад 20 да 50 доллараў і ад10 да 50 еўра на беларускія рублі. Адзін грамадзянін купіў 100 еўра, дзяўчына набыла 200 долараў. Абодва яны лічаць, што курс будзе падымацца, але не так моцна як год назад. Максімум для долара яны вызначылі у 3 рублі, еўра ў 3,3-3,5.

У аддзяленнях “Беларусбанка” на Астроўскага, Пажарным, Шмідта, у “БТА-Банку” і “Банк Решение” на Пажарным завулку,  долары, еўра не здавалі і не куплялі ў час нашага наведвання. 

Дастаткова актыўна аперацыі па куплі-продажы валюты праходзілі ў аддзяленнях “Беларусбанк” ў “кітайскай сцяне” і каля гатэля “Магілёў”, у “Тэхнабанк” у ГЦ “Атрыум”. Тут здавалі расійскія рублі, еўра, долары, набывалі долары і еўра, прычым апошнія неяк больш актыўна. 

Больш маладыя нашыя грамадзяне, з якімі прыйшлося сутыкнуцца, пры набыцці валюты (расійскія рублі не ў лік) аддавалі перавагу еўра  (60%), некаторыя набываюць і долары і еўра, а вось у асоб 50+ больш даверу долару (75%). Грамадзяне купляюць валюту, “каб не згубіць уласныя сродкі з прычыны інфляцыі”. 

Асобы да 45 гадоў акумулюць сродкі ў валюце для будучых адпачынку, падарожжаў, набыцця аўтамабіля, бытавой тэхнікі, на вяселле. 

80% асоб да 40-45 гадоў лічаць, што рост курсу валют прагназуемы і долар, і еўра 

будуць далей расці, а расійскі рубель будзе падаць. 

Людзі больш маладога ўзроста кажуць, што апошнім часам яны часцей набываюць валюту, чым здаюць, бо думаюць, што курсы валют будуць расці. Яны асабліва не здзівяцца летнім курсам 3,0 за долар і 3,5 за еўра, а ў канцы года – 4,0 і  5,0 рублёў.

Моладзь рост курсу валют звязваюць з сітуацыяй у свеце, з вонкавымі палітыкай і эканомікай. 

Супрацоўнікі банкаў сведчаць, што з новага года і да 8 сакавіка большасць нашых грамадзян больш здавалі валюты, чым яе набывалі, што ў апошні час неяк крыху больш актыўна набываюць еўра, чым долары.

Фота: mogilev.media

Украіна перадала Расіі беларускага наёмніка падчас абмену палоннымі

Афіцыйным Кіевам падчас абмену ваеннапалоннымі 7 сакавіка Расіі быў перадзены беларускі найміт, якога асудзілі за ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны – перадае news.pn.

Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык (на фота) патрапіў у спіс 90 расійскіх вайскоўцаў, якія былі абменены на 130 украінскіх вайскоўцаў на мяжы Украіны з Белгарадскай вобласцю. 

18 студзеня ў Кіеве Зязюльчык быў прыгавораны судом да 10 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у якасці найміта ў баявых дзеяннях супраць Украіны. Пры гэтым суд прыняў рашэнне аб вызваленні беларуса ад адбывання пакарання ва Украіне.

Максім Зязюльчык асабіста падпісаў заяву, у якой пагадзіўся на перадачу Расіі ў абмен на палоннага вайскоўца, грамадзяніна Украіны.