Парушэнні санітарыі – на кожным пятым аб’екце ў вобласці

Магілёўскай санэпідслужбай на 22,3% правераных аб’ектаў вобласці выяўлены парушэнні добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторый – паведамляе сайт ведамства.

У 1 квартале 2023 года санэпідслужба абследавала 14 599 тэрыторый і аб’ектаў. Рознага роду парушэнні выкрыты на 3 254 аб’ектах (гэта 22,3%). 

Вынесена 56 пастаноў аб накладанні штрафу. Кіраўнікам арганізацый, прадпрыемствам выдадзена 565 прадпісанняў, рэкамендацый. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 18 вінаватых асоб. Ліквідавана 37 несанкцыянаваных звалак.  

У многіх месцах вобласці – нездавальняючы стан па ўтрыманню кантэйнерных пляцовак і прылеглых да іх тэрыторый, несвоечасова вывозяцца камунальныя адкіды. І такая сітуцыя назіраецца штогод.

Фота мае ілюстрацыйны характар