Свіны грып не пускае кракен на Магілёўшчыну

Па дадзеных беларускага Міністэрства аховы здароўя кракен пакуль не выяўлены ў Магілёўскай вобласці. Яго распаўсюджванню замінае эпідэмія свінога грыпу. 

Калісьці словам “Кракен” назвалі легендарную марскую пачвару, вядомую па апісаннях ісландскіх маракоў. А цяпер так называецца самы заразны штам кавіду. Кракен выдатна абыходзіць імунную абарону, якая магла з’явіцца ў чалавека праз вакцынацыю ад кавіду ці перанесеную хваробу. Ён суперзаразны, але не такі небяспечны, як першыя штамы.

Мутацыя штама амікрон, вядомая таксама пад назвай ХВВ.1.5 ці “Кракен” шырока распаўсюджана ў ЗША і Кітаі. Хутка ён таксама можа стаць дамінуючым штамам кавіду ў Еўропе. 

Сёння кракен лічаць самым заразным, але не такім небяспечным як папярэднія штамы кавіду. Людзі з добрым імунітэтам у некаторых выпадках могуць хварэць бессімптомна, але найчасцей заражэнне кракенам суправаджаецца наступнымі сімптомамі: кашаль, гарачка, парушэнне нюху ці смаку, ахрыпласць, галаўны боль, боль у горле і мускулах, задышка, закладзенасць носа, стомленасць, страта апетыту, дыярэя.

Пакуль невядома, наколькі вакцына абараняе ад заражэння кракенам. Тым не менш, наяўнасць прышчэпкі зніжае імавернасць цяжкага працякання кавіду, калі чалавек захварэе.

Распаўсюджванню кракена пакуль замінае эпідэмія грыпу. Як ужо пісалі mogilev.media, “канкурэнцыя” інфекцый зменшыла для чалавецтва небяспеку кавіднага захворвання, але павялічыла магчымасць захварэць на грып. 

Пакуль што ў нашай краіне не было зафіксавана выпадкаў кракену. Што не азначае, што яго ў нас няма.

Выява з адкрытых крыніц. 

Сотні магілёўцаў уцяклі з Расіі пасля ўспышкі менінгіту ў Падмаскоўі

У магілёўскіх і бабруйскіх тралейбусах і аўтобусах, у сацыяльных сетках пачалі распавядаць пра нашых землякоў, якія з-за менінгіту вымушана датэрмінова вярнуліся на святкаванне Новага году. 

На складзе Ozon у Маскоўскім рэгіёне ў канцы лістапада пачалася нечаканая ўспышка інфекцыйнага менінгіту.  Масавае захворванне на складзе аднаго з асноўных маркетплейсаў краіны напалохала расійцаў.

Пасля пачатку мясцовай успышкі імгненна распачалася яе купацыя – санітарна-эпідэмічныя меры па перадухіленню яе распаўсюджвання. Датэрміновыя калядныя вакацыі распачаліся на многіх прадпрыемствах Падмаскоўя. Там зачыняюць цэлыя заводы, каб захаваць сваіх работнікаў ад небяспечнай хваробы. 

Менінгіт – гэта інфекцыйнае запаленне мозгу і спіннога мозгу, якое суправаджаецца інтаксікацыяй, ліхаманкай, высокім унутрачарапным ціскам, менінгіальным сіндромам , а таксама запаленчымі зменамі ў спіннамазгавой вадкасці. 

 

Сярод інфекцыйнага менінгіту  ёсць грамадзяне Беларусі, паведамляе Беларуская дыпламатычная місія ў Маскоўскім рэгіёне.

– 12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваны ў медыцынскіх установах Расіі з падазрэннем у менінгіце. Два не мелі дыягназу, 8 знаходзяцца ў стане ўмеранай цяжарнасці, адзін у сур’ёзным стане – гаварылася ў паведамленні на афіцыйным сайце Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі.

На Сёння ўспышка інфекцыйнага менінгіту, зафіксаваная ў Падмаскоўі, лакалізаваная, сцвярджае расійскі міністр аховы здароўя Міхаіл Мурашка. 

Тым не менш, трэба захоўваць пільнасць. Чалавек з цяжкім менінгітам не можа рухацца, гаварыць і “баіцца” святла. Калі ў знаёмых, якія вярнуліся з Падмаскоўя, будуць назірацца прыкметы менінгіту, трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу. 

Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц.

У Міністэрстве аховы здароўя прызнаюць рост хворых на каранавірус і раяць экстрэнна вакцынавацца

Як вынікае са слоў начальніцы аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іны Карабан рост пакуль нязначны. Паводле яе, беларуская медыцына падрыхтаваная да магчымай эпідэміі. Уздым захворванняў чакаецца ў верасні.

Вядома, што ў Беларусі ўжо выяўлены амікрон-ніндзя, адзін са штамаў каранавірусу. У інтэрв’ю тэлеканалу «СТВ» Іна Карабан не падала статыстыкі адносна цяперашняга стану па захворванням, але прызнала, што назіраецца невялікі рост. Яна адзначыла, што «ніндзя» больш распаўсюджваецца ў ЗША і Еўропе і працякае там у лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

«Мы бачым, што ўжо паціху выпадкі пачынаюць павялічвацца. І сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каранавірус становіцца бліжэй да сезоннага. Чакаем, як і грып, але толькі ён будзе крыху раней, чым грып» даводзіць  прадстаўніца Міністэрства аховы.

Паводле яе, за папярэднія 2,5 гады пандэміі беларуская медыцына напрацавала неабходны досвед барацьбы з каранавірусам. Падрыхтаваныя планы дзеянняў на выпадак эпідэміі і пры неабходнасці яны будуць карэктавацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі. Як зʼявіцца неабходнасць, будуць разгортвацца новыя ложкі ў больніцах.

Па словах Іны Карабан ратаваць беларусаў ад новых штамаў каранавірусу будуць расійскімі і кітайскімі вакцынамі, якія, паводле ўрадоўкі, засведчылі сваю эфектыўнасць. Як зʼявіцца неабходнасць, будуць выкарыстоўваць кубінскую вакцыну, якую нядаўна зарэгістравалі ў Беларусі.

Іна Карабан заклікае беларусаў тэрмінова вакцынавацца, каб пазбегнуць ускладненняў цяжкіх форм захворвання.

Пра тое, што наступная хваля каранавірусу надыдзе ў верасні, спрагназаваў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён запэўніваў, што апасацца эпідэміі не варта, бо «каранавірусная інфекцыя становіцца ўсё больш сезонным захворваннем», пісаў Магілёў.media.

фота з рэсурсу: bbc.com