У Мсціславе пабудуюць інклюзіўную дзіцячую пляцоўку – дапамог каталіцкі фонд

На тэрыторыі Мсціслаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з’явіцца новая інклюзіўная дзіцячая пляцоўка коштам 15 000 рублёў – паведамляе “Святло Кастрычніка”. Як расказала дырэктар цэнтра Святлана Цітова, спонсарам для ўладкавання пляцоўкі выступіла дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Грошы былі выдзелены пад мікрапраект “Інклюзіўная сэнсарна-дынамічная пляцоўка як сродак развіцця рухальнай актыўнасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

– Наш калектыў сумесна з бацькамі выхаванцаў распрацаваў гэты праект для ўдзелу ў конкурсе дабрачынных праектаў “Рух у радасць”. Усяго да ўдзелу было прадстаўлена 45 работ з усёй Беларусі. Па выніках конкурсу наша ўстанова заняла другое месца. Прызам стала фінансаванне дзіцячай пляцоўкі. – распавяла дырэктар цэнтра карэкцыі.

Фота: “Святло Кастрычніка”

Інклюзіўны конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Бабруйску

Конкурс творчасці людзей з інваліднасцю “Мы шукаем таленты” пройдзе ў Палацы мастацтваў Бабруйска 13 снежня.

Спаборніцтвы будуць праводзіцца па некалькіх намінацыях – сольны вакал, вакальны ансамбль, харэаграфія, мастацкае чытанне, дэкаратыўна-прыкладная творчасць. 

Удзельнічаць у конкурсе талентаў можна як індывідуальна, так і калектыўна. Пераможцы атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Палац мастацтваў Бабруйска сумесна з Бабруйскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Гэта ўжо будзе другі падобны конкурс у Бабруйску.

Інклюзія (ад inclusion – уключэнне) уяўляе сабой працэс уключэння людзей з фізічнай і ментальнай інваліднасцю ў паўнавартаснае грамадскае жыццё, а таксама распрацоўку і прыняцце канкрэтных рашэнняў для гэтага.

Фото Pixabay

Ліфт-пад’ёмнік для інвалідаў з’явіўся ў Магілёве

Ён пакуль унікальны для горада.

Інклюзіўны ліфт-пад’ёмнік быў усталяваны для пацыентаў і наведвальнікаў клінікі “Новы зрок” па праспекце Міру, з задняга боку гатэля “Магілёў”.

Пад’ёмнік з’віўся ў мэжах мерапрыемстваў па рэканструкцыі клінікі. Ён клінікі вядзецца з пачатку лета і хутка завершыцца.

Пад’емнік не мае аналагаў у Магілёве. Раней для таго каб патрапіць у клініку “Новы зрок” інвалідам, людзям сталага веку трэба было перадолець бар’ер у 16 прыступак, якія вядуць да Палацу спорта.

Пры ўзвядзенні ліфт-пад’ёмніка былі выкарчаваны казацкі ядловец і старыя туі.

Пачатак працы ліфт-пад’ёмніка прымеркаваны да адкрыцця пасля рамонту клінікі.