У Крычаве аб’явіўся мясцовы Фантамас – фотафакт

Чырвонае графіці fantomas у Крычаве, створанае невядомымі, бударажыць фантазію мясцовых жыхароў. 

У цэнтры горада з’явіліся тры надпісы fantomas/fantamas, што размешчаны на транфарматарнай будцы, побач з тэрыторыяй дзіцячага садка. Дарэчы, пра жорсткі садок на ўнутраным дворыку якога няма абсалютна ніякіх забаўлянак для дзяцей, раней ужо пісалі mogilev media. 

Надпісы зроблены чырвонай фарбай на белай цэглы трансфарматарнай будкі, прычым па каларыстыцы графіці нагадваюць колер крыві. Размазаныя чырвоныя лініі па цэгле яшчэ больш дадаюць загадкавасці. Хто ў Крычаве з’яўляецца гарачым прыхільнікам знакамітага Фантамаса пакуль што застаецца загадкай.   

Фота mogilev media

“Хуліганы мы!” – знішчэнне маслазавода ў Крычаве адлюстравалі ў трапным графіці

Графіці “Хуліганы мы!” з’явілася на бетоннай агароджы былога прадпрыемства. Цяпер будынкі маслазавода цалкам знішчаны, пра што раней пісалі mogilev.media. 

Зробленае графіці вельмі трапна характарызуе ўчынак крычаўскага кіраўніцтва, бо прамысловыя памяшканні маслазавода знаходзіліся ў добрым стане, нікому не заміналі і маглі б выкарыстоўвацца іншымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі ці прыватнымі арганізацыямі, але цяпер там проста голая пляцоўка з горкамі пяску.

Фота: mogilev.media

Жорсткі дзіцячы садок у Крычаве – фотафакт

Менавіта так выглядае дворык для прагулак у крычаўскім яслях-садку.

Так-так, гэта менавіта дзіцячы садок. Яслі-сад №3 у цэнтры горада Крычава, на вуліцы Камсамольскай – не вучылішча і не малалетка. Менавіта ў такім утульным дворыку даводзіцца бавіцца дзеткам падчас прагулак. Можна шышкі пазбіраць (побач расце некалькі дрэў, яны за кадрам), можна пакідацца зямлёй, а зімой снегам. 

Зусім нядаўна садок зачыніўся на рамонт – пагэтаму на глыбокім снезе дворыка не бачна сцежак, пратаптаных маленькімі дзіцячымі ножкамі. Але і перад рамонтам дворык выглядаў гэтак жа сама. Наўрадці нешта памяняе і рамонт – плануецца, што ён будзе касметычны знешне і збольшага ўнутраны. На дадзены момант у будынку садка дзе-нідзе ўжо ўсталяваны новыя вокны і дзверы. 

Адзіная радасць для выхаванцаў садка, такім чынам – вясёлы малюнак, размешчаны на адной са сценаў.  

Фота: mogilev.media

Пасля публікацыі на mogilev.media непрыстойнае графіці ў Крычаве замалявалі

Пасля публікацыі mogilev.media пра знішчэнне надпісу “Жыве Беларусь” у спальным раёне горада, а таксама пра тое, што побач пакінулі мацерны надпіс – адбылася рэакцыя мясцовых камунальных службаў. 

Непрыстойны надпіс і іншыя графіці пад банэрам “Госэнергогазнадзор” на будынку траснфарматарнай падстанцыі ў жылым комплексе мікрараёна Камсамольскі, былі замазаны жоўтай фарбай.

 

У Крычаве прыбралі “Жыве Беларусь”, а непрыстойныя графіці пакінулі

Як нядаўна пісалі mogilev.media, на адным з дамоў мікрараёна Камсамольскі ў Крычаве быў зафарбаваны надпіс “Жыве Беларусь”, які праіснаваў тут дзясяткі гадоў. 

Пры гэтым іншыя надпісы, часам непрыстойнага характару, так і застаюцца некранутымі. Так, чытачы прыслалі нам фота, зробленае на тэрыторыі таго самага мікрараёна Камсамольскі. 

На будынку траснфарматарнай падстанцыі добра бачны мацерны надпіс і іншыя графіці пад банэрам “Госэнергогазнадзор”.

На крычаўскім доме замалявалі “Жыве Беларусь”

У Крычаве яшчэ з 1990-х гг. на адным з дамоў мікрараёна Камсамольскі знаходзіўся надпіс “Жыве Беларусь” – пісалі mogilev.media. Ен заставаўся нязменным ужо дзесяцігоддзямі і цешыў вока крычаўлянам. Жыхары дома ставіліся да графіці прыязна і з паразуменнем. 

Аднак пасля публікацыі mogilev.media надпіс быў замазаны белай фарбай. 

У Магілёве асвяжылі графіці на доме, з якога сыплецца тынкоўка

Гэты дом у цэнтры гораду. Ён вядомы гадзіннікам на паддашку. Колісь тут месціўся магазін «Тэатральны». Многія гараджане дагэтуль лакалізуюць будынак па даўно не існуючай назве. Цяпер у тутэйшай краме прадаюць канфіскат. Графіці размяшчаецца ў адной з арак гэтага дому.

Невялікі мурал стварыла група маладых людзей. Вядома ж, без дазволу мясцовай улады зрабіць тое ў маладзёнаў не выйшла б. Несанкцыянаванае ўвасабленне крэатыўных ідэяў сканчаецца ў сучаснай Беларусі кепска.

Твор маладых людзей у абшарпанай, але падфарбаванай арцы з разбітым асфальтам выглядае чужародным. Некаторыя мінакі, аднак, лічаць іначай. На іх думку – “графіці гарманічна ўпісваецца ў антураж закрытай прасторы”.

Пра сам дом Магілёў.media пісаў двойчы. Пра тое, што з яго абвальваецца тынкоўка паведамілі чытачы. Пазней стала вядома, што камунальнікі ўзяліся будынак прыхарошваць. Цяпер на месцы абваленага тынку пляміны вапнянай замазкі. А Магілёў.media працягвае сачыць за лёсам знакавага для гораду будынка.