Расказваем, дзе можна маніторыць стан ледзянога покрыва на вадаёмах.
Па ўсёй Магілёўшчыне трывалае ледзяное покрыва ёсць толькі на двух водных аб’ектах – Пячэрскім і Асіповіцкім вадасховішчах. Аднак нават на гэтых аб’ектах таўшчыня лёду не дасягае 7 сантыметраў, што аўтаматычна робіць гэтыя вадасховішчы небяспечнымі для наведвання.
У адпаведнасці з Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў 11.12.2009 г. №1623, выхад на вадаёмы забараняецца падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў.
На рэках Дняпро, Бярэзіна і Сож у Магілёве, Бабруйску і Крычаве, уздоўж берагоў гэтых водных артэрыяў, утварыліся палоскі тонкага лёду шырынёй 2-4 метра і таўшчынёй 2-4 сантыметра. Адпаведна, хадзіць па такім тонкім ледзяным покрыве вельмі небяспечна для жыцця.
Таўшчыню ледзянога покрыва на водных аб’ектах у раёне дзеяння выратавальных станцый АСВОД па ўсёй рэспубліцы можна маніторыць на сайце http://osvod.www.by/ арганізацыі. Таксама з гэтым пытаннем можна звярнуцца ў выратавальныя станцыі па тэлефоне.
Варта звярнуць увагу рыбакоў, што камізэлькі і іншае ратавальнае абсталяванне можна ўзяць на бліжэйшай ратавальнай станцыі ці прафілактычным пасту АСВОДа, калі ўласнае забылі дома. Прычым камізэлькі выдаюцца абсалютна бясплатна
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…