Навіны

Стрэлы са стралковай зброі некалькі дзён чутны ў Шклове

Жыхары Шклова ўжо некалькі дзён са здзіўленнем прыслухоўваюцца да гукаў стрэлаў з аўтаматычнай зброі. Найбольш выразна яны чутны на поўдні города ў раёне папраўчай калоніі № 17. Па гораду ходзяць самыя розныя чуткі і страшылкі.

Выявіць прычыны такой стралковай актыўнасці ў горадзе ў мясцовых жыхароў не ўдалося. Усе выказваюць думку, што страляюць вайскоўцы з воінскай часткі, якая ахоўвае зняволеных папраўчай калоніі № 17. А вось чаму такі працяглы час чуюцца стрэлы з аўтаматаў ніхто не ведае. Раней гукі падобных стрэлаў гучалі вельмі рэдка, заяўляюць шклаўчане. Найбольш верагодная версія – адпрацоўка асабістым складам часці навыкаў стралковай падрыхтоўкі. “Не зэкаў жа яны адстрэльваюць!” – з сумам разважаюць мясцовыя жыхары.

Экспертам падалося невыпадковай супадзенне такой актыўнасці вайскоўцаў з ухвалай Палатай прадстаўнікоў законапраекта, які дазволіць Унутраным войскам прымяняць баявую зброю для спынення масавых беспарадкаў.

Законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўнутраных войскаў, прыняты ўжо ў другім чытанні. Адпаведна яму ўнутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку альбо дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці, пішуць афіцыйныя медыя Беларусі.

Асноўнымі задачамі ўнутраных войскаў цяпер прызнаюцца: удзел у ахове грамадскага парадку, забеспячэнні грамадскай бяспекі, бяспекі ахоўваемых асобаў і ахоўных абʼектаў, рэжыму надзвычайнага становішча, вайсковага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, мерапрыемствах па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы.

Вайскоўцы ўнутраных войскаў надзяляюцца правам на прымяненне зброі ў дачыненні асоб, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы нарад ці каравульнае памяшканьне, якія спрабуюць незаконна пракрасціся на тэрыторыю аб’ектаў, што ахоўваюцца, або збегчы пасля такой спробы.

Версія ўзмоцненай падрыхтоўкі вайскоўцаў унутранай службы ў Шклове да рэальнага прыменення стралковай зброі супраць грамадзян Беларусі на сёння выглядае найбольш рэалістычнай у святле новых заканадаўчых актаў, якія пашыраюць магчымасці прымянення Унутраным войскам баявой зброі.

 

Апошнія навіны

Расіяне знайшлі ў прадукцыі “Сервалюкса” небяспечныя бактэрыі

У прадукцыі “Сервалюкс Агра" расійскія эпідэміёлагі знайшлі лістэрыі і дынітракарбанілід. Аб выяўленні небяспечных бактэрый гаворыцца…

15 красавіка, 2025

У Клімавічах змагаюцца з гвалтам да дзяцей, забыўшыся на лукашэнкаўскі наказ

У Клімавічах актыўна змагаюцца з гвалтам у дачыненні да дзяцей. Такую выснову можна зрабіць з…

15 красавіка, 2025

Могилевская епархия замалчивает антисоветскость святителя Тихона, демонстрируя его мощи

В Могилеве в эти дни находится ковчег с частицей мощей святителя Тихона. Однако из информации…

15 красавіка, 2025

Унікальнаму цягніку на Магілёўшчыне засталося курсіраваць апошні месяц

Чыгуначную лінію тут заснавалі яшчэ ў 1911 годзе дзякуючы прамыслоўцу Мікалаю Радзівілу. З канца траўня…

15 красавіка, 2025

Дзве тоны мяса невядомага паходжання затрымалі пад Мсціславам

Аўтамабіль, набіты мясам буйной рагатай жывёлы, належыў 28-гадоваму магілёўцу. Мужчына вёз яго на продаж у…

15 красавіка, 2025

На Магілёўшчыне прачнуліся змеі

Звычайна масавы выхад змей назіраецца ў нашым рэгіёне ў другой палове красавіка, пасля ўстойлівага пацяплення.…

15 красавіка, 2025