Навіны

Статыстыка сведчыць, што эканоміка Магілёва ў 2022 годзе ідзе на спад

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва за студзень – люты 2022 года не радуюць. Рабочых месцаў стала менш, а дзяржаўныя прадпрыемствы паказваюць адмоўныя вынікі працы. Хаця парадаксальным чынам у пачатку года некаторыя паказчыкі пры гэтым паляпшаліся.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падлічыў дадзеныя стану эканомікі за студзень – люты 2022 года.

Колькасць працаўладкаваных у Магілёве зменшылася на 1 449 чалавек. Пры гэтым колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных знізілася толькі на 44 чалавекі.

Магілёўшчына заняла апошняе месца па памеры сярэдняга заробку ў краіне. Намінальная сярэдняя заработная плата ў абласным цэнтры вырасла з 1 167,7 рублёў летась да 1 341,9 рублёў у гэтым годзе. Пры гэтым, з-за росту коштаў рэальныя заробкі магілеўцаў скараціліся на 0,2%. Трэба ўлічваць, што магілеўцы зарабляюць недзе на 12% больш за сярэдні заробак па вобласці.

Чысты прыбытак прадпрыемстваў і арганізацый за названы перыяд вырас, павялічылася рэнтабельнасць продажаў – з 2,1% да 3,4%. Але вырасла і пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах, падатках, сацыяльным страхаванні. Так, запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы павялічылася ў 2 разы.

На першы погляд у горадзе скарацілася ўдзельная вага стратных арганізацый з 31,4 да 27,9 працэнтаў. У нашым рэгіёне адзначана самая высокая ў краіне доля нерэнтабельных і нізкарэнтабельных флагманаў прамысловасці (66,3%) і самая нізкая доля высокапрыбытковых (6,6% з рэнтабельнасцю ад 20% і вышэй, 2,8% з рэнтабельнасцю 30+%).

У дасанкцыйны і даваенны перыяд 2022 года гандлёвыя сеткі і ўстановы адчувалі сябе адносна нядрэнна. Рознічны тавараабарот у студзені-лютым 2022 года вырас у Магілёве ў параўнанні са студзенем-лютым 2021 года з 96,6 да 101,4 працэнта.

У будаўнічай галіне адбыўся некаторы спад – інвестыцыі тут скараціліся на 1%. Увод у эксплуатацыю жылля зменшыўся з 5 971 квадратных метраў студзені-лютым 2021 года да 1 801 у гэтым годзе. Трэба ўлічваць, што калі ў аналагічны перыяд мінулага года 216 метраў жылля было пабудавана пры дапамозе дзяржавы, то сёлета “дзяржпадтрымка” увогуле адсутнічала.

Статыстычныя дадзеныя насцярожваюць сваімі трывожнымі лічбамі. У параўнанні са студзенем-лютым 2021 года сёлета назіраецца адмоўны рост – зніжэнне ці пагаршэнне амаль усіх галоўных паказчыкаў. Пры гэтым усе эканамісты разумеюць, што надалей у сувязі з расійска-украінскай вайной паказчыкі эканомікі будуць значна горшымі.

Апошнія навіны

Анатоль Ісачанка сабраўся будаваць на Магілёўшчыне DOTA-цэнтры

Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…

24 сакавіка, 2025

З’явілася відэа з пралётам “шахеда” над Магілёвам учора вечарам

Чытачы mogilev.media даслалі ў рэдакцыю кароткі ўрывак з відэа, знятага падчас пралёту "шахеда" ўчора вечарам у…

12 сакавіка, 2025

Над Магілёвам праляцеў дрон-камікадзэ, паведамляюць чытачы

Баявы дрон, які па гуку нагадвае расійскія "шахеды", некалькі хвілін таму быў заўважаны ў небе…

11 сакавіка, 2025

Аляксандра Студнева перавялі на пасаду міністра будаўніцтва

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў быў прызначаны на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасаду магілёўскага…

4 сакавіка, 2025

Рэлігійны пост – у чым яго карысць і магчымая шкода

Ад заўтрашняга дня пачынаецца Вялікі пост у праваслаўных, які завяршыцца святкаваннем Вялікдня 20 красавіка. Каталікі…

2 сакавіка, 2025

Якое надвор’е чакае нас гэтай вясной

На Магілёўшчыне сёлета незвычайна цёплая зіма скончылася зацяжным пахаладаннем. Трывалы мінус працягваецца ў нашым рэгіёне…

1 сакавіка, 2025