Навіны

Сталі вядомыя імёны супрацоўнікаў магілёўскай калоніі, датычных да смерці палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра

Дзмітрый Шлетгаўэр памёр у магілёўскай калоніі №15 23 лістапада 2023 года, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Пасля таго, як яго былыя сукамернікі выйшлі на волю і звязаліся з прадстаўнікамі рэсурса dissidentby, сталі вядомыя імёны людзей, фактычна адказных за гібель палітзняволенага. 

Гэта аператыўныя работнікі выпраўленчай калоніі №15 у Магілёве Юрый Арлоў і Ілля Кіслякоў – паведамляе рэсурс. Менавіта яны, дзейнічаючы пад кіраўніцтвам начальніка калоніі Аляксея Лазарэнкі, ажыццяўлялі на Дзмітрыя Шлетгаўэра сістэматычны псіхалагічны і фізічны ціск, рэгулярна змяшчалі яго ў ШІЗА нягледзячы на наяўнасць хранічнага захворвання.

Фота: dissidentby

Прычынай жорсткага абыходжання, па звестках крыніц рэсурса dissidentby, было тое, што Дзмітрый Шлетграўэр адмаўляўся супрацоўнічаць з адміністрацыяй калоніі, “не здаваў” іншых і адкрыта выказваў нязгоду з дзеяннямі адміністрацыі. “Ён трымаўся, але яны рабілі ўсё, каб зламаць” – паведамілі сведкі.

1 лістапада 2024 года праваабарончы праект “Вясна” паведаміў, што ў калоніі ў Магілёве памёр 22-гадовы грамадзянін Расіі, ураджэнец Алтая Дзмітрый Шлетгаўэр. У пасведчанні аб смерці напісалі “механічная асфіксія”. Раней Брэсцкі абласны суд прызнаў Шлетгаўэра вінаватым па артыкулах аб шпіянажы і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, прыгаварыўшы да 12 гадоў. Сутнасць абвінавачанняў невядомая да гэтага часу – працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 

Апошнія навіны

В Могилеве выставили на продажу ресторан “Ясень”

В Могилеве выставлено на продажу здание ресторана «Ясень», которое размещается на перекрестке улицы Островского и…

23 красавіка, 2025

Стала вядома пра смерць палітзняволенага быхаўчаніна

Журналісты даведаліся пра смерць Віталя Бычкова з Быхава, які быў асуджаны па палітычным артыкуле і…

23 красавіка, 2025

В интернете появился фейковый аккаунт на имя директора бобруйского завода

Очередной фейковый аккаунт заметили в Телеграме. На это раз он создан на имя директора ОАО…

23 красавіка, 2025

Назвалі даты “Арт-Жыжаля” ў гэтым годзе

XIX Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» пройдзе з 10 па 30 ліпеня 2025 года ў…

23 красавіка, 2025

У Магілёве на праспекце Міра бачылі спалоханага лася

Амаль што ў цэнтры горада, каля прадпрыемства “Шагавіта” на праспекце Міра ў Магілёве мінакі сёння…

23 красавіка, 2025

На выхадных чакаецца пахаладанне і мінусавыя тэмпературы

Пачынаючы з 25 красавіка на тэрыторыю нашай краіны пачнуць пранікаць прахалодныя паветраныя масы са Скандынавіі,…

22 красавіка, 2025