Запасы грэчневай крупы на Магілёўшчыне ў снежні мінулага года склалі больш за 800 тон, пры тым што сярэднемесячная рэалізацыя складала ўсяго 85 тон. Так, на складах Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў заставалася 91 тона грачаных круп пры сярэднямесячнай рэалізацыі 14 тон, Бабруйскага КХП – 236 пры рэалізацыі 23, на Горацкім элеватары лічбы склалі 475 і 48 тон адпаведна. Пры гэтым ураджай 2023 года ў справу не ішоў, бо заставаліся значныя запасы яшчэ з мінулагодняга ўраджаю, тэрмін прыдатнасці якога ўсяго 20 месяцаў.
Прычына такіх значных складскіх залежаў простая – магілёўскія арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання неахвотна бяруць беларускую грэчку. Яна значна саступае па канкурэнтных коштах расійскай. У рознічнай сетцы можна знайсці беларускую грэчку па кошце ў 2,94 рублі за кілаграм, у той час як расійская прадаецца ў дыяпазоне 2,09 – 2,40 рублёў за кілаграм.
Больш высокі кошт беларускага прадукта тлумачыцца тым, што адпаведна пастанове Мінсельгасхарчу, двойчы, у 2022 і 2023 гадах падымаліся закупачныя цэны на грэчку ў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У 2022 годзе закупачныя кошты выраслі на 44,2% ў параўнанні з 2021 годам, у 2023 – яшчэ на 6,3% – піша “СБ-Беларусь сегодня”. У выніку беларускія вытворцы грэчневай крупы не могуць выйсці на цэны, адпаведныя расійскім канкурэнтам. Па гэтай прычыне ў большасці гандлёвых аб’ектаў кошт беларускай грэчкі вышэйшы за расійскую на 10-15%.
Фота: БелТА
Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…
Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…
Калі бабруйскі метэарыт будзе знойдзены, ён стане шостым на тэрыторыі Беларусі. Падзенне нябеснага цела было…
Пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на санаторнае лячэнне ў наш рэгіён паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Ахвяры…
Дзве сям'і сталі ахвярамі пажару ў прыватным доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе. Мужчына 1957…
Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…