навіна дня

Сёння – гадавіна славутага Магілёўскага паўстання 1661 года

Магілёўскае паўстанне 1661 года стала бадай што самым паспяховым і адным з самых вядомых у гісторыі Беларусі паўстанняў супраць прыгнятальнікаў і заваёўнікаў.

Нават зусім мала дасведчаны чалавек нешта чуў пра тое, як магілёўскі бурмістр Язэп Левановіч узброіўся катаўскім мячом, пабачыўшы гвалт маскоўскіх стральцоў на мясцовым рынку, выскачыў з ратушы і з крыкам “Пара! Пара!” пачаў біць акупантаў. Месцічы схапіліся за зброю і ўшчэнт разбілі гарнізон прафесійных вайскоўцаў, які налічваў прыблізна 700-900 чалавек, а ўзятых у палон маскоўскіх ваявод адвезлі з паклонам каралю Рэчы Паспалітай.

Першая i самая рэалiстычная версiя магiлёўскага паўстання 1661 года маецца ў творы «Annalium Poloniae Climacter Secundus» (1688) Веспасiяна Кахоўскага, які быў сучаснiкам падзей. Вось што там гаворыцца, даслоўна:

“Каб адпомсцiць за свае крыўды, магiлёўцы прысягнулi на знiшчэнне масквы. Прызначыўшы час i гадзiну, яны выслалi сваiх [месцiчаў] для суправаджэння скацiны за горад. Там тыя высланыя месцiчы загаласiлi, што палякi i лiтва напалi на iх, пазабiвалi, пабралi ў палон — i кiнулiся да гарадскiх валоў, лямантуючы, каб масква iх ратавала. Маскоўцы паадчынялi брамы i высыпалi гуртам, сягаючы за палякамi i лiтвой. У гэты час магiлёўцы пазачынялi брамы, i калi масква вярталася назад, то iх не пусцiлi, а расстралялi з валоў. Рэшту, што заставалася ў горадзе, пасеклi на вулiцах.” Секлi, пiша Кахоўскi, жорстка, нават жонак стральцоў не пашкадавалi.

 Другая версiя, куды больш вядомая, утрымлiваецца ў Магiлёўскай хронiцы Сурты i Трубнiцкiх i ў «Запiсках iгумена Арэста» — а гэта асноўныя крынiцы па гiсторыi Магiлёва. З яе паходзяць звыклыя вобразы паўстання 1 лютага 1661 года. Жыхары горада змовiлiся выкруцiць ноччу крэменi з ружжаў стральцоў. Потым расiйскiя вайскоўцы крыўдзяць магiлёўскiх пекарак, адбiраюць у iх пiрагi, магiлёўскi бурмiстр Левановiч не вытрымлiвае i хапае палаш гарадскога кáта, заклiкаючы «Пара! Пара!».

 «I пачалi былi маскоўцы браць верх, але нейкi гараджанiн адамкнуў турму, у якой знаходзiлася многа вязняў-палякаў. Гэтыя вязнi добра дапамаглi».

 А вось што пра падзеi паўстання кажа трэцяя версiя. У 1822 годзе ў Магiлёве пабываў невядомы падарожнiк, якi сцiпла называе сябе ў нататках «галiцыянiнам». Вынiкам падарожжа па Беларусi i Лiтве стала серыя публiкацый у польскамоўнай газеце «Gazeta Lwowska» ў спецыяльным лiтаратурным дадатку «Rozmaitości» 1824 года. Ёсць у гэтай публікацыі цікавая версія пра магiлёўскае паўстанне, якую таксама прывядзём тут цалкам:

 “Гэта адбылося падчас зацятых i крывавых войнаў памiж Польшчай i Расiяй, калi падчас кiравання войта, якога звалi Пара, у горадзе было знiшчана 7 000  расiйцаў [лiчба, канешне, нашмат завышаная], якiя збiралiся выразаць увесь горад. Войт Пара меў iншае iмя, а iмя Пара — ад «пара, час» — было яму дадзена ў мянушку. Калi ён вучыўся i хадзiў у школу, то iншыя дамачадцы вымушаныя былi яго чакаць i, перш чым узяцца за абед, казалi заўжды, што яшчэ няма студэнта, дык яшчэ не пара; а калi той вяртаўся, крычалi — вунь, «пара» iдзе, то-бок час даваць есцi.

Правадыры маскоўскай збройнай сiлы перад пачаткам дамоўленай памiж сабою разнi сабралiся ў брацкай царкве (яна так называлася), чакаючы прызначанага часу. Войт вырашыў апярэдзiць расiйцаў, бо даведаўся пра iх намеры ад адной дзяўчыны, у якую закахаўся расiйскi салдат i якой ён раскрыў таямнiцу, папярэдзiўшы, каб не знаходзiлася на тым месцы.

То калi пачалася разня, адзiн масковец кiнуўся да царквы i распавёў начальнiку, што Пара паўстаў. Той падумаў, што ён яму нагадвае, што ўжо прыйшоў час пачынаць разню, паглядзеў на гадзiннiк i са спакоем адказаў, што яшчэ не пара, а толькi праз гадзiну. Але неўзабаве народ [магiлёўцы] даў яму зразумець памылку, калi кiнулiся да царквы, усiх выцягнулi на могiлкi i пазбавiлi жыцця.”

Апошнія навіны

Бабруйскі пенсіянер патануў у гаражнай яме

Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…

15 мая, 2024

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024