Навіны

Сем удараў пасынку нажом з парога – суд не паверыў жыхару Магілёва

Трынаццаць год турмы прызначыў суд Дрыбінскага раёна 43-гадоваму жыхару Магілёва. 

Падчас следства высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў сябе на лецішчы ў Дрыбінскім раёне, чакаў прыезда пасынка з Магілёва і па надуманай прычыне вырашыў, што малады хлопец – пасынку было ўсяго 24 гады – едзе, каб з ім расправіцца. Ужо з парога магілёвец сустрэў хлопца ўдарамі самаробнага нажа – адзін раз у галаву, два разы па руках і чатыры ў грудзі. Пасынак памёр тут жа на месцы. 

Падчас следства 43-гадовы айчым не прызнаў сваёй віны і настойваў, што дзейнічаў у межах самаабароны. Суд не прыняў тлумачэнні абвінавачанага і прызначыў яму 13 гадоў турмы, 70 000 рублёў кампенсацыі родным і прымусовае лячэнне – піша “Савецкая вёска”.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнія навіны

Хто з Магілёўшчыны трапіў пад новыя санкцыі ЕС – расказваем

16 снежня Рада Еўрапейскага Саюза ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх арганізацый і фізічных асобаў, што…

16 снежня, 2024

Дзеля бравады ўзяўся за провад – у Бабруйску забіла электраманцёра

Днём 15 снежня трагедыя адбылася ў Бабруйску. Два электраманцёры скарачалі сабе дарогу да хаты і…

16 снежня, 2024

Узломшчыку сейфа ў Асіповічах вынеслі прысуд

Летам гэтага года неаднаразова судзімы 41-гадовы жыхар Асіповіч абрабаваў пункт выдачы заказаў у родным горадзе.…

16 снежня, 2024

Мсціслаўская пенсіянерка грэла рукі над плітой і спаліла хату

У доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе 73-гадовая пенсіянерка не справілася з агнём. Жанчына абагравала…

16 снежня, 2024

Резкий всплеск экспорта зарегистрирован в Круглянском районе

Анатолий Исаченко заявил о росте экспорта на Круглянщине, приведя всего одну цифру и умолчав остальные.…

15 снежня, 2024

У Магілёве пачаліся навагоднія святы – вось поўная праграма

З сённяшняга дня ў Магілёве пачаліся святочныя мерапрыемствы. Пакуль толькі першая ластаўка – кірмаш каля…

14 снежня, 2024