Народныя балотныя людзі, целы якіх знаходзяць у балотах Ірландыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі і іншых еўрапейскіх краін, здаўна цікавілі гісторыкаў. У часопісе Antikity апублікаваны вынікі даследавання навукоўцаў Нідэрландаў, Швецыі і Эстоніі, якія вывучылі больш за тысячу такіх балотных мумій, знойдзеных у 266 рэгіёнах Еўропы.
Торф і балоты ўтрымліваюць мала кіслароду, гэта абцяжарвае раскладанне такіх арганічных матэрыялаў, як дрэва, скура, тэкстыль, а ў некаторых выпадках і чалавечых парэшткаў. З гэтай жа прычыны целы “балотных людзей” уяўляюць вялікую цікавасць для навукоўцаў.
Вучоныя вывучылі захаванасць і пашкоджанне костак, скуры, мяккіх тканін і валасоў памерлых людзей. Часам даследаванне мумій дазваляла даведацца пра аспекты жыцця, нараджэння і здароўя чалавека, пра характар апошняй ежы, якую ўжываў чалавек перад смерцю. Менавіта аналіз ежы прывёў навукоўцаў да высновы, што ў большасці выпадкаў балотныя людзі сталі ахвярамі шырока распаўсюджанай традыцыі чалавечых ахвяр, асабліва ў жалезным веку, а іх целы былі мэтанакіравана кінутыя ў дрыгву.
Да гэтай гіпотэзы навукоўцаў падштурхнула таксама падабенства пашкоджанняў на іх целах і адсутнасць адзення. Сярод характэрных прычын смерці – траўмы галавы, раны ад вострых прадметаў, падвешванне, задушэнне або параза стрэламі.
Пік такіх ахвяраў і пахаванняў прыходзіцца на перыяд у 7 тысяч гадоў таму і на тэрыторыю скандынаўскіх краін у эпоху палеаліту. Потым гэтая з’ява распаўсюдзілася на ўсе краіны Паўночнай Еўропы.
Апошнія знаходкі ў Ірландыі, Брытаніі і Германіі паказваюць, што гэты культ захаваўся да сярэднявечча і нават да пачатку сучаснасці. Аднак аналіз паказвае, што ў апошнія стагоддзі людзі, якіх знаходзілі на балотах, часцей за ўсё былі ахвярамі аварый альбо самагубцамі.
Нягледзячы на жудасныя раны на целах мумій, выказваецца меркаванне, што ў некаторых выпадках ахвяры самі добраахвотна ішлі на рытуальнае забойства. Справа ў тым, што рабіліся рытуалы дзеля здзяйснення патрэбных грамадзе цудаў, напрыклад, для прыхода добрага надвор’я, спынення голаду, для перамогі ў вайне і г.д.
– Калі адкінуць выпадковыя смерці, то значныя сведчанні гвалтоўнай гібелі і вялікая колькасць паўторных месцаў знаходак даюць магчымасць выказаць здагадку, што большасць чалавечых рэштак адлюстроўваюць наўмыснае іх выкідванне. – кажа аўтар даследавання Рой ван Бек.
Рэдакцыя mogilev.media шчаслівая абвясціць, што невялікая паўза, неабходная нам для распрацоўкі мадэляў устойлівасці, завяршылася, і…
Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…
Чытачы mogilev.media даслалі ў рэдакцыю кароткі ўрывак з відэа, знятага падчас пралёту "шахеда" ўчора вечарам у…
Баявы дрон, які па гуку нагадвае расійскія "шахеды", некалькі хвілін таму быў заўважаны ў небе…
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў быў прызначаны на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасаду магілёўскага…
Ад заўтрашняга дня пачынаецца Вялікі пост у праваслаўных, які завяршыцца святкаваннем Вялікдня 20 красавіка. Каталікі…