Міліцэйская аперацыя “Нелегал-2022”, якая праводзілася ў сярэдзіне кастрычніка, выявіла 11 парушэнняў рэжыма перабывання замежнікаў на тэрыторыі краіны. У рамках аперацыі былі правераны аўтастанцыя, рынак, гасцініца, інтэрнат. Як паведамляе рэсурс mstlife.by, асноўныя парушэнні заключаліся ў пражыванні замежных грамадзян не па месцы рэгістрацыі, а таксама ў пратэрміноўцы віда на жыхарства.
Падчас аперацыі была выяўлена грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якой было забаронена знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
“30 жніўня 2022 года яна была дэпартаваная за межы краіны. – расказала рэсурсу старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Наталля Ермакова – Цягам шасці месяцаў ёй было забаронена ўязджаць у нашу краіну. Аднак яна, нягледзячы на забарону, зноў стала пражываць у Мсціславе, чым парушыла дзейнае заканадаўства.”
Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа, яна зноўку дэпартаваная за межы дзяржавы.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…