Самы папулярны рэкламны ролік Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў ужо сабраў 1,3 мільёны праглядаў на ТікТок і каля 150 тысяч у Instagram. Ён выйшаў яшчэ пад Новы год, дагэтуль працягвае вірусіцца і вы яго дакладна бачылі. Па сюжэце вясковы жыхар атрымлівае ў падарунак ад Дзеда Мароза аўтамабіль, але заўважае не яго, а новенькі трактар і скача ад шчасця.
Іншы дасціпны і гумарны ролік быў створаны крэатыўнымі завадчанамі, каб прыцягнуць увагу да асаблівасцяў катафарэзнай грунтоўкі – піша bobr.by. Галоўная гераіня пастаноўкі ніяк не можа падрапаць трактарны дыск, апрацаваны на прадпрыемстве гэтым тэхналагічным спосабам і нарэшце набывае яго сабе.
У сацсетках завода не саромеюцца паказаць здымкі ў цэхах – паведамляе выданне. Вытворчы працэс падаецца без жартаў. Праўда, пры гэтым на змантаваныя ролікі накладваюць тэхна і дыска і іншую музыку, якая звычайна мяркуе зусім іншы відэашэраг.
Фота: ТікТок БЗТДіА, скрыншот
Былы міліцыянер з Берасця, які ў свой час скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС, блогер і…
7 июня Беларусь отмечала дату, которая определила ее как сильное, независимое государство – утверждает депутат…
Спецкор “Могилевских ведомостей” побывал на панельной дискуссии в Речице и пришел в восторг от ораторского…
Развлечение по-могилевски: девушка стреляла с балкона по припаркованным во дворе автомобилям. Жители Ленинского района Могилева…
Судовыя эксперты вызначылі асобу меркаванага злачынцы, які скраў грошы ў жыхара Мсціслава. Да праваахоўнікаў звярнуўся…
“Я стаю на тым самым пероне, дзе яшчэ не высахла кроў майго галоўнакамандуючага” – напісаў…