Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія наладзіла супрацоўніцтва з Магілёўскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Дамова аб тым падпісаныя 2 чэрвеня.
Бакі, гаворыцца ў ёй, будуць выкарыстоўваць патэнцыял традыцыяў і каштоўнасцяў беларускага народу дзеля духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі, гаворыцца на партале Беларускай праваслаўнай царквы.
Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва праваслаўнага духавенства і адміністрацыя навучальнай установы лічаць выхаванне, культурную і творчую дзейнасць, а таксама захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны ды сацыяльную працу.
У 1985 годзе акадэмію ў Горках скончыў Аляксандр Лукашэнка. Вучыўся ён на эканамічным факультэце.
На сайце навучальнай установы яго біяграфія размешчаная ў раздзеле выбітныя выпускнікі.
У акадэміі вучацца больш за 10 тысяч студэнтаў. На сайце навучальнай установы гаворыцца, што яе навучэнцамі з’яўляюцца грамадзяне з 20 краінаў. Сярод іх пераважаюць краіны Афрыкі. Згадваецца Ізраіль, Расія, Украіна ды Грузія. Усяго ў акадэміі 425 студэнтаў з-за мяжы.
фота: baa.by
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…