Пасол Ізраілю ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман выказаў удзячнасць удзельнікам праекту «Памятаць нельга забыць» за руплівасць у збіранні гісторый яўрэяў. Па ягоных словах такая праца важная як для Беларусі, так і для Ізраілю. Ён адзначыў унёсак выхадцаў з Магілёўшчыны ў станаўленні дзяржавы Ізраіль.
Дыпламат у музеі этнаграфіі прысутнічаў на падвядзенні вынікаў праекту «Памятаць нельга забыць».
Летась па ініцыятыве магілёўскіх актывістаў Іды Шэндэровіч і Аляксандра Ліціна магілёўскія даследчыкі яўрэйскай спадчыны разам з работнікамі музеяў Быхава, Клімавічаў і Касцюковічаў збіралі вусныя ўспаміны сведак Халакосту на Магілёўшчыне, сямейныя гісторыі жыцця яўрэйскай грамады. Адначасова расшыфроўваліся надпісы на надмагіллях яўрэяў, што на габрэйскіх могілках абласнога цэнтру.
У выніку рэалізацыі праекту свет пабачыў буклет пра яўрэяў Быхава і кнігі з гісторыямі яўрэйскай грамады Клімавічаў і Касцюковічаў. Створаны лічбавыя каталогі могілак.
Іда Шэндэровіч падкрэсліла значнасць такой працы для сучаснікаў. Выхадцы з Магілёва, якія пражываюць за мяжой, дзякуючы каталогам адшукалі магілы сваіх продкаў.
Аляксандр Ліцін падкрэсліў, што ўкладальнікі кніг здолелі сабраць каштоўныя матэрыялы аб гісторыі магілёўскіх яўрэяў з дапамогай простых інфармацыйных аб’яў у інтэрнэце, на якія адгукнуліся людзі.
В шкловской ИК-17, где недавно умер политузник Валентин Штермер, ставят новый рекорд показного комфорта –…
Белстат упершыню ад 2019 года паказаў статыстыку па нараджальнасці у Беларусі. На Магілёўшчыне колькасць нованароджаных…
Упершыню дакументальна пацверджана, хто вёў справу супраць аднаго з самых таленавітых беларускіх паэтаў – Міхася…
Заместитель председателя дрибинского райисполкома, хоть и с небольшим опозданием, объяснила почему в местных магазинах не…
Рыхтаваць пчаляроў пачнуць на базе Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі з бягучага года. У Міжнародны дзень пчол,…
В Черикове появится экологичный деревянный дом. Это новый тренд в домостроении Могилевской области, который поддерживают…