Пасля марозаў прыйдзе Масленіца са снегам і дажджом

Пасля марозаў прыйдзе Масленіца са снегам і дажджом.

Надвор’е на выходныя – чакаюцца тэмпературныя «арэлі».

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць скачок тэмператур, у сярэднім на 12°С. Пасля іх – зноў маразы. Установіцца пасля яснага надвор’я пераважна пахмурнае. Пройдуць снег, снег з дажджом, а ў суботу і дождж. Працягласць дня расце на 4-5 хвілін і ўжо ў пятніцу, 24 лютага складзе амаль 10,5 гадзін. Усход сонца а 7:59, заход а 18:24. Расце Месяц.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 24 лютага: раніцай да -4°С, а па адчуваннях  -10°С, удзень да -1 +2°С, уноч да +2°С. Неба будзе пахмурным, на працягу большай часткі дня пройдзе снег, які да ночы пяройдзе ў дождж. Вецер паўднёва-заходні і паўднёвы, хуткасцю да 4-6, месцамі да 8 м/с. На дарогах галаледзіца. Месцамі магчымы туман. 

Верагодна, надвор’е не перашкодзіць зяцям прымаць сваіх цёшч на бліны ў пяты дзень Масленічнага тыдня.

Вялес, Улас, Аўлас (народны каляндар). Прыкметы.

Уласьеўскія маразы апошнія, якія завяршаюць зіму: “Улас збей Рог з зімы”.

Суботняе, 25 лютага, надвор’е абяцае быць у асноўным пахмурным, раніцай прагназуецца дождж, у абед – снег, снег з дажджом, у другой палове дня – невялікі снег. Раніцой і ўвечары тэмпература +1 +2°С, днём чакаецца +2 +4°С. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца. Прагназуецца панаванне паўднёвых і паўднёва-заходніх вятроў, хуткасцю да 4-6 м/с, месцамі пры парывах – да 8 м/с.

Народныя прыкметы і традыцыі.

У гэты дзень не толькі святкавалі, але і выносілі на мароз пасяўное насенне, бо верылі, што прамарожанае насенне дасць лепшы ўраджай.

Чым сцюдзёней надвор’е ў гэтыя дні, тым цяплей будзе сакавік.

Адлятаюць на поўнач амялушкі (па-руску свиристели).

У Дараваную нядзелю, у апошні дзень Масленічнага тыдня, 26 лютага, раніцай і ўдзень магчымы тэмпературы да 0 -2°С, да ночы ртутны слупок тэрмометра панізіцца да -3 -5°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць заходнія і паўднёва-заходнія вятры хуткасцю да 3-5 м/с, месцамі да 6-8 м/с. 

Пахмурнае с невялікім снегам надвор’е не перашкода для спальвання пудзіла Зімы, сустрэчы Вясны.

Прыкметы. Чым халадней у гэты дзень, як і падчас усяго апошняга тыдня лютага, тым больш спякотным і сухім будзе лета.

Новы працоўны тыдзень з апошнімі двума днямі лютага – 27 і 28 пачнецца з марозаў, праўда, невялікіх.

Фота: mogilev.media