Жыхарка Крычава дапамагала 81-гадовай пенсіянерцы па гаспадарцы і знайшла ў серванце каробку з зберажэннямі пажылой жанчыны. У каробцы захоўваліся 7 000$ і 2 000 рублёў, і ўсе іх 44-гадовая памочніца забрала сабе – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
Пенсіянерка ў той жа дзень вырашыла праверыць свае грошы і адразу выявіла іх прапажу. Каб адвесці ад сябе падазрэнні, 44-гадовая жыхарка Крычава сама патэлефанавала дочцы пацярпелай. На гэтым ліцэдзейства выкрадальніцы не завяршылася – калі дачка пенсіянеркі выклікала міліцыю, жанчына выкінула частку грошай у грамадскую прыбіральню, пакінуўшы сабе 4 000$. Цяпер супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа за крадзёж у асабліва буйным памеры.
Фота: УУС
Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте. В…
Пожилая могилевчанка лишилась 25 тысяч рублей после звонка лжесотрудников Белтелекома и милиции. Подозреваемая задержана, возбуждено…
Победная истерия понемногу отпускает чиновников, но не сразу, а постепенно. Делегация Могилевской областной организации РОО…
Пракуратура Дрыбінскага раёна падтрымала абвінавачанне ў судзе па справе аб крадзяжы маёмасці аднаго з сельскагаспадарчых…
Могилевский независимый портал “МогилевОнлайн” не стал называть российско-украинскую войну даже “конфликтом”, а перенес на нее…
У Бабруйску грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку асудзілі да палутара гадоў калоніі за нібыта абразу Лукашэнкі.…