навіна дня

Памерла былая палітзняволеная з Магілёва Ганна Кандраценка – дыягназ ёй паставілі яшчэ на зоне

Ганна Кандраценка была асуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі. У калоніі ёй паставілі дыягназ – рак.

5 лютага 2025 года не стала палітзняволенай з Магілёва Ганны Кандраценка. Пра смерць 39-гадовай жанчыны стала вядома толькі цяпер – паведамляе “Наша Ніва”. У калоніі, падчас трохгадовага зняволення, у яе быў дыягнаставаны рак шыйкі маткі. Ганна Кандраценка памерла праз поўгады пасля вызвалення. З родных у яе засталася толькі маці-пенсіянерка, якая жыве ў Чавускім раёне.

Ганну Аляксандраўну Кандраценку абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады, абраза Лукашэнкі і абраза суддзі альбо народнага засядацеля. Працэс праходзіў у 2022 годзе, яго вяла суддзя Наталля Панасенка.

Суддзя Суда Ленінскага раёна г. Магілёва Наталля Панасенка

Вось што пра Ганну Кандраценка расказвала былая сукамерніца, таксама палітзняволеная: “Аня загіне ў тых турмах. Да яе следчы ў калонію прыехаў, а яна нагаварыла на новы тэрмін. Ані вельмі цяжка, у яе падтрымкі амаль не было ад родных, у яе толькі мама пенсіянерка, якая жыве на мінімальную пенсію.

Аня высокая і худзенькая. У яе псарыяз, які пасля працы з сінтэпонам яшчэ больш прагрэсаваць пачаў. Аня ніткі абразала і выварочвала рэчы. Ад тых шмулянняў аб тканіну ў яе стала ўсе горш”.

Акрамя псарыяза, у калоніі ў Ганны Кандраценка дыягнаставалі рак. Нягледзячы на гэта, яе не выпусцілі датэрмінова, а наадварот, дадалі яшчэ адзін тэрмін. За каментарый на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС Андрэя Баграёнка, суддзя Вольга Краўчанка прысудзіла Ганне год пазбаўлення волі і 50 базавых велічынь штрафу, але новы тэрмін быў паглынуты ранейшым, больш строгім.

Суддзя Суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Вольга Краўчанка

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе Ганна прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай. Па словах аднавяскоўцаў, пасля смерці дачкі яе маці вядзе «пустэльніцкі лад жыцця».

Апошнія навіны

В чериковских детсадах с детьми занимаются прокуроры

В Черикове детей в детских садах заставили участвовать в «воспитательно-патриотической акции» с прокурорскими работниками. В…

12 мая, 2025

В Могилеве на фоне серьезных проблем прошел бизнес-форум «Львы бизнеса»

В Могилеве в конце апреля состоялся первый форум «Львы бизнеса», который собрал более 600 участников…

12 мая, 2025

Магілёвец папаўся на крадзяжы забытых рэчаў

Жыхар Магілёва скраў забытыя ля пад'езда рэчы: гэты момант трапіў на камеру відэаназірання. У дзяжурную…

12 мая, 2025

Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку: што падаражэла найбольш

У красавіку 2025 года інфляцыя ў Беларусі дасягнула 6,5% у гадавым выражэнні, што сведчыць пра…

12 мая, 2025

Тры чалавекі падпалілі сябе па неасцярожнасці ў Магілёўскай вобласці

Тры выпадкі, калі людзі па неасцярожнасці атрымалі апёкі, зафіксаваныя на мінулых выходных на Магілёўшчыне –…

12 мая, 2025

З памятнага каменя ў вёсцы Касцюшкава пад Горкамі знялі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

Чытачы выдання Reform.news заўважылі, што ў вёсцы Касцюшкава Горацкага раёна з памятнага каменя знікла шыльда,…

12 мая, 2025