Стайні знішчылі падчас рэстаўрацыі комплекса, а яны маглі б стаць турыстычнай разынкай.
Архітэктурная перліна Крычава палац Пацёмкіна-Галынскіх адзначае 235 год з часу будаўніцтва, якое цягнулася на працягу 1778-1787 гг. па праекце Івана Старова. Доўгі час помнік знаходзіўся ў стане кансервацыі, аднак у другой палове 2000-х пачалося яго аднаўленне. Гісторыка-культурная каштоўнасць была адрэстаўравана ў 2008 годзе і тады ж у помнік архітэктуры пераехаў мясцовы музей.
Славутасць Крычава пераважна называюць палацам Пацёмкіна, рэдка згадваючы прозвішча Галынскіх. На шыльдзе, якая змешчана на сённяшнім палацы-музеі і пазначае назву аб’екта адзначана толькі “Палац Пацёмкіна”. У той час як гістарычна правільна і справядліва архітэктурную славутасць Крычава называць палацам Пацёмкіна-Галынскіх.
Першапачаткова палац з садова-паркавым комплексам быў пабудаваны ў стылі класіцызма і з’яўляўся рэзідэнцыяй Пацёмкіна на далучаных землях былой Рэчы Паспалітай. Аднак праз дзясятак год Пацёмкін прадае свае ўладанні мясцоваму шляхцічу Яну Галынскаму. Такім чынам, з канца XVIII стагоддзя і па 1917 год палац належыў роду Галынскіх.
Менавіта пры Галынскіх помнік архітэктуры зазнаў уплыў псеўдагатычнага стылю. Відавочна, што палац – гэта спадчына горада, якая засталася як ад расійскага князя Пацёмкіна, так і ад мясцовага шляхецкага рода Галынскіх, што праяўляецца ў эклектычным стылі гістарычнага помніка.
Балючае пытанне што да захаванасці палацавага комплекса, гэта зруйнаваныя стайні – ўнікальная гаспадарчая пабудова канца XVIII стагоддзя. Падчас рэстаўрацыі палаца стайні практычна знішчылі, пакінуўшы толькі падмуркі. Нават пасля знішчэння існаваў праект па іх адбудове і размяшчэнні там коней. Для наведвальнікаў музейнага комплексу і асабліва замежных турыстаў, стайні былі б разынкай культурнай установы, што прыцягнула б немалую колькасць падарожнікаў. Аднак праект так і застаўся на паперы, добрая і крэатыўная ідэя не была рэалізаваная.
Падмуркі ад былых стайняў, якія непасрэдным чынам адносіліся да палацава-паркавага комплексу, цяпер знаходзяцца за жалезным плотам музейнай тэрыторыі ў разбураным і занядбаным стане.
Фота: radzima.org
ДТЗ з удзелам запоўненай людзьмі маршруткі адбылося на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бабруйску надвячоркам 18 траўня. …
Жыхары Пінска і Светлагорска былі затрыманыя ў Магілёве і асуджаныя Кастрычніцкім раённым судом. 38-гадовы пінчанін…
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…
17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…
Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…
Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу. Пра гібель 50-гадовай…