Установяцца маразы, якія будуць бадзёрыць. Пройдуць снягі, якія закрыюць глебу і вулічны бруд, павялічыцца снегавое покрыва.
У пятніцу, 3 лютага, сіноптыкі прагназуюць тэмпературы ўдзень да -2°С, уноч да -3 -5°С, неба будзе пахмурным, пройдзе снег. Вецер паўночна-заходні, хуткасцю да 3, месцамі да 5-8 м/с. На дарогах галаледзіца.
Калі яснае надвор’е, тое гэта да ранняй вясны.
Калі зара на Максіма ясная, то варта чакаць маразы.
Надвор’е гэтага дня вызначае лёс ураджаю: “Святло-месяц узыдзе, затуманіўшыся, з-за аблачыны – будзе добрае жыта ў засеках”, а калі неба бясхмарнае – пуста будзе на будучы год у свіранах.
У суботу, 4 лютага, і начныя і дзённыя тэмпературы панізяцца. Днём прагназуюцца марозы -3 -5°, ноччу -6 -7°С. Даўжыня дня ўжо складае 9:06, ён павялічыўся ў Магілеве на 1 гадзіну і 42 хвіліны, але сонца і святла як не хапала, так і не хапае. Захаваецца воблачнае надвор’е, верагодна выпадзенне снега. На дарогах захаваецца галаледзіца. На працягу дня будуць панаваць паўночна-заходнія вятры, хуткасцю да 5 м/с, месцамі – да 8 м/с.
Моцныя маразы, якія бываюць у гэты дзень называюцца Цімафееўскімі.
Пра гэта гаварылі яшчэ на Апанаса (31 студзеня): “Апанас-мароз марозіць нос, а ты пачакай, дачакайся Цімафея-паўзімніка”.
Чым больш выпадзе снегу, тым вышэйшы ўраджай збожжавых.
У нядзелю, 5 лютага, працягнецца павольнае падзенне тэмператур на 1°С. Удзень парагназуецца тэмпература -5 – 7°С, ноччу да -8°С. На працягу сутак будуць панаваць вятры паўночнага накірунку, хуткасцю да 7-8 м/с. На дарогах захаваецца галаледзіца.
Цягам новага рабочага тыдня, верагодна, захаваецца трэнд паніжэння дзённых і начных тэмператур на 1°С.
Фота: mogilev.media
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…