Навіны

Пад Касцюковічамі ўнук па неасцярожнасці ўтапіў бабулю – яму далі год хіміі

Інцыдэнт на дарозе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы забраў жыццё 78-гадовай жанчыны па віне яе ўласнага ўнука. Мужчыне прысудзілі год абмежавання волі ў хатніх умовах.

7 снежня 2024 года 32-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем з крытычнымі няспраўнасцямі, выправіўся ў шлях, не задумваючыся пра наступствы, паведамляе Магілёўскі абласны суд. Асноўнай праблемай сталі зношаныя да непрыдатнасці шыны, якія кіроўца не паклапаціўся замяніць. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я – мокры снег і заснежаную дарогу – ён прыняў рашэнне ехаць, маючы ў салоне сваю 78-гадовую бабулю.

Рухаючыся са скорасцю 60 км/г, кіроўца праігнараваў папераджальны знак «Небяспечныя павароты». Ён не знізіў хуткасць, не ўлічыў ні дрэннае надвор’е, ні стан дарогі, ні тым больш тэхнічную няспраўнасць сваёй машыны. У выніку аўтамабіль страціў кіраванне, вылецеў за межы праезнай часткі, з’ехаў у кювет, а затым перакуліўся ў вадаём, імгненна запоўніўшыся вадой.

Кіроўца змог самастойна выбрацца з машыны, якая танула. Аднак усе яго адчайныя спробы выратаваць бабулю аказаліся марнымі. Жанчына памерла на месцы здарэння.

Касцюковіцкі райсуд асудзіў яго за парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Прысуд суда – пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады, а таксама пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з амністыяй да Дня Перамогі тэрмін адбыцця пакарання ва ўмовах «хатняй хіміі» скарочаны на адзін год, гэта значыць, напалову.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Дарэчы, у той снежаньски дзень на Магілёўшчыне адбылася і іншая буйная аварыя з трагічнымі наступствамі. Кіроўца аўтамабіля KIA не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, яна выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў грузавік MAN. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў легкавым аўто: мужчына, жанчына і дзіця. Мяркуючы па фота з месца ДТЗ, аўтамабіль літаральна разарвала на часткі.

Фота: Магілёўскі аблсуд

Апошнія навіны

В Бобруйске отчим чуть не задушил падчерицу

32-летняя бобруйчанка пришла в гости в родительский дом, чтобы поздравить брата с Днем рождения, и…

27 мая, 2025

Могилеву и Хабаровску снова пообещали по дворику

В Могилеве собираются создать Хабаровский дворик, а в Хабаровске – Могилевский. Правда, обещают уже не…

27 мая, 2025

У Магілёве ўначы гарэў магазін «Еўраопт»

У ноч на 27 траўня 2025 года ў магілёўскім магазіне «Еўраопт» на вуліцы Каралёва ў…

27 мая, 2025

Могилевчанин отсудил компенсацию у застройщика за бракованную квартиру

В Могилеве отец троих детей добился компенсации морального вреда после того, как обнаружил многочисленные дефекты…

27 мая, 2025

Зборы тэрытарыяльных войскаў пачаліся ў Магілёўскай вобласці

27 траўня ў Чэрыкаўскім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласці праходзяць зборы ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў. Як…

27 мая, 2025

“Делай правильный выбор” – спектакль «ТыкТокеры» масава паказваюць магілёўскай моладзі

Дыпломны спектакль выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў выйшаў за межы навучальнай установы з блаславення чыноўніцы…

27 мая, 2025