У вёсцы Гарбавічы Чавускага раёна ўрачыста адкрылі новыя ачышчальныя збудаванні. Іх будаўніцтва і запуск – вынік супольных намаганняў мясцовых уладаў, дзяржаўных праграм і міжнародных грантаў на развіццё інфраструктуры, паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Але, мяркуем, што гэты спіс датычных чытаць трэба ззаду наперад – міжнародныя арганізацыі далі грошы пад дзяржаўныя праграмы, каб на гэтым прапіярыліся чыноўнікі.
– Новыя тэхналогіі ачышчэння – гэта крок да чыстай прыроды, паляпшэння якасці жыцця і экалагічнай бяспекі рэгіёна, – сцвярджае старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Канстанцін Цеплякоў.
А старшыня Чаускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч паведаміў, што кошт аб’екта склаў 760 тысяч беларускіх рублёў, а будаўніцтва было завершана за два з паловай месяцы.
Генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Магілёўаблвадаканал» Мікалай Краўцоў адзначыў, што новыя збудаванні будуць мець доўгатэрміновы станоўчы ўплыў на экалагічны стан рэгіёна.
Мясцовыя жыхары, калі верыць газеце “Магілёскія ведамасці”, выказалі падзяку за праведзеную працу і надзею, што падобныя ініцыятывы будуць працягвацца і ў іншых населеных пунктах раёна.
Чыноўнікі любяць атрымліваць падзякі і рэзаць чырвоныя стужачкі. Пры гэтым, не варта забываць, што будаўніцтва ачышчальных збудаванняў не подзвіг. Вядома ж, доля гераізму тут прысутнічае – трэба ж неяк налаўчыцца і не адрэзаць сабе палец – але перш за ўсё гэта проста службовы абавязак.
Фота: “Магілёўскія ведамасці”
Міхаіл (імя зменена) з Мінска, былы палітвязень, які адбыў пяць гадоў у бабруйскай калоніі №2…
Житель Могилева получил два года колонии за оружейный арсенал, который, по его словам, он собирал…
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Малашка, радуючыся Дню рускай мовы, сказіў рэчаіснасць адносна беларускай. Паводле яго,…
Павелічэнне пагалоўя птушкі і рост аб’ёмаў прадукцыі вымусілі магілёўскую кампанію шукаць новыя рашэнні – імі…
В Быхове высадили 10 гектаров елей. Формально — для восполнения лесных ресурсов. Но за этим…
У Магілёве ўламалі гульнявы апарат і скралі адтуль грошы. Аднак негатыўная рэакцыя некаторых магілёўцаў аказалася…