навіна дня

Пад Асіповічамі стварылі сховішча для ядзернай зброі – сцвярджаюць амерыканскія даследчыкі

Даследчыкі з Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў (Federation of American scientists, FAS) выявілі ператварэнне аднаго з дэпо на Магілёўшчыне пад магчымую базу для захоўвання ядзерай зброі.

На даследаванне амерыканскай інстытуцыі звярнуў увагу беларускі партал Reform.by. Спецыялісты з FAS прааналізавалі матэрыялы з уцечкі дакументаў на Discord і знайшлі інфармацыю, што ў лютым 2023 года ЦРУ паведамляла – «старэйшы афіцэр з Міністэрства абароны Расіі праінспектаваў аб’ект у ваколіцах Асіпівоч на прадмет патэнцыйнай мадэрнізацыі» для выкарыстання ў якасці «аб’екта для захоўвання ядзерных боегаловак у Беларусі».

 Вось гэты ўрывак з дакументаў уцечкі.

FAS: У гэтай частцы дакумэнта ЦРУ паведамляецца пра праверку расейскімі войскамі Асіповічаў на прадмет патэнцыйнага захоўваньня ядзерных боегаловак.

Далей даследчыкі дэманструюць спадарожнікавы здымак з рэсурса Maxar Technologies, які паказвае, што частка дэпо пад Асіповічамі з тых часоў была абноўлена ахоўным перыметрам з чатырох агароджаў і пакрытым дахам ахоўным пунктам (гл. малюнак ніжэй).

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што будаўніцтва пачалося на аб’екце прыкладна ў час візіту высокапастаўленага расійскага чыноўніка – пішуць даследчыкі. Мадэрнізацыя ішла павольна, з першапачатковым будаўніцтвам двухузроўневага перыметра бяспекі. Але гэтага было б недастаткова для захоўвання ядзерных боегаловак. 

У кастрычніку 2023 г. пачалося будаўніцтва новага перыметра ўнутры існуючага перыметра бяспекі, і на здымку Maxar, зробленым у канцы студзеня 2024 г., паказана, што ў агульнай складанасці паўстала ўжо чатыры перыметры бяспекі. 

Канструкцыя дадатковых перыметраў паказвае значныя раскопкі, якія былі праведзеныя для таго, каб пракласці штосьці, што патэнцыйна можа быць кабелямі і рознымі датчыкамі. Дрэвы па новым унутраным перыметры таксама былі расчышчаны прыблізна на 20 метраў ад агароджы.

Інстытуцыя прыходзіць да высновы, што гэтыя работы па мадэрнізацыі нагадваюць узвядзенне ўзроўню фізічнай абароны, які расійскія ўлады патрабавалі б для захоўвання ядзернай зброі. У расійскіх і беларускіх заявах за апошнія два гады неаднаразова сцвярджалася, што ў Беларусь была завезена ядзерная зброя, але раней відавочных доказаў таго, што нейкія аб’екты былі падрыхтаваныя для гэтай мэты, не выяўлялася.

Мадэрнізацыя на Асіповіцкім сховішчы дэманструе элементы бяспекі, якія патэнцыйна могуць адпавядаць мадэрнізацыі, неабходнай для захоўвання ядзерных боегаловак на тым самым аб’екце, які год таму інспектаваў прадстаўнік расійскай абароны  – робіць выснову FAS. І падкрэслівае, што “калі ядзерныя боегалоўкі сапраўды былі перакінутыя ў Беларусь, то гэта не дае Расіі значнай ваеннай перавагі ва Усходняй Еўропе, бо Расія ўжо мае мадэрнізаваныя ядзерныя сховішчы ў Калінінградзе і даўно мае магчымасць наносіць ядзерныя ўдары па краінах NATO.”

Фота: MAXAR

Апошнія навіны

В Могилеве зарегистрировали брак между беларуской и пакистанцем

В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…

18 мая, 2025

Кіраўскія журналісты прымусілі атынкаваць вугал вакзала, пакуль вярсталася газета

Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…

18 мая, 2025

Могилевщина вновь поражает мощью сил “народного ополчения”

Демонстрация силы «народного» ополчения: в Осиповичах прошли учения командиров добровольцев. В Осиповичах прошли занятия с…

18 мая, 2025

“Звездный путь” экс-прокурора Быхова: от политических репрессий до сцены

Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте.  В…

17 мая, 2025

Жительница Быхова устроилась работать курьером телефонных мошенников

Пожилая могилевчанка лишилась 25 тысяч рублей после звонка лжесотрудников Белтелекома и милиции. Подозреваемая задержана, возбуждено…

17 мая, 2025

Победа, экраны и Мьянма: как могилевская «Белая Русь» съездила на конференцию

Победная истерия понемногу отпускает чиновников, но не сразу, а постепенно. Делегация Могилевской областной организации РОО…

17 мая, 2025