У Свеце

Пачалося поўнамаштабнае выпрабаванне тунэля Hyperloop, заявілі ў кампаніі Ілана Маска

Высакахуткасная транспартная сістэма Hyperloop павінна дазволіць разганяцца да 1 200 км у гадзіну. 

Праект звышхуткаснага пасажырскага цягніка Hyperloop распрацоўвае The Boring Company, якая належыць Ілану Маску.  Па сутнасці гэта своеасаблівы вакуумны тунэль. Капсула ў аэрадынамічнай трубе перасоўваецца без паветранага супраціўлення. 

Унутры трубы дыяметрам 6,8 метра з вельмі разрэджаным паветрам (ціск у тысячу разоў ніжэй атмасфернага – так званы форвакуум) знаходзіцца капсула аэрадынамічнай формы, якая прыводзіцца ў рух лінейным электрарухавіком. Пры гэтым капсула не дакранаецца сценак трубы, паколькі вентылятар у насавой частцы выкарыстоўвае рэшткавае паветра для стварэння эфекту паветранай падушкі. Вось гэта і дазволіць транспарту разганяцца да 1 200 км/г.

Кампанія Маска апублікавала ў твітары фатаграфіі тунэля, аўтамабіля Tesla і абвясціла пра пачатак рэальных выпрабаванняў новай тэхналогіі.

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024