Гаворыцца, што высвятленне адносін паміж функцыянерамі па прынцыпе “хто галоўны” выклікае насмешкі ў асяроддзі гарадскога і абласнога чынавенства.
Нібыта нядаўна прызначанага старшыню гарвыканкама Аляксандра Студнева вырашыў асабіста наведаць дзеля знаёмства начальнік ДАІ упраўлення унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Віктар Ротчанкаў. Але паспрабаваў без папярэдняй дамоўленасці, проста вырашыў прыехаць і зайсці ў яго працоўны кабінет.
Ротчанкава не прынялі, параіўшы прытрымлівацца субардынацыі і запісвацца на прыём да старшыні гарвыканкама загадзя.
– На наступны дзень непадалёк ад выканкама стаяў экіпаж ДАІ, які спыніў машыну новага мэра. – паведамляюць беларускія СМІ па словах абазнаных крыніц – На пытанне «Ці вы ведаеце, каго вы спыняеце?» інспектар адказваў нешта кшталту «Ведаю, таму і спыняю». Пасля прынізлівых працэдур праверкі дакументаў Студневу выпісалі штраф за таніроўку шкла і прымусілі аддзіраць таніроўку на месцы.
Аляксандр Студнеў быў прызначаны ў кастрычніку 2022 года на пасаду старшыні гарвыканкама, а Віктар Ротчанкаў пераведзены ўзначальваць абласное ДАІ ў 2021 годзе. Раней ён займаў пасаду начальніка ДАІ мінскага аблвыканкама.
Фота ўзята з адкрытых крыніц.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…