Даследнікі з Нацыянальнай абсерваторыі Кіт-Пік і Міжамерыканскай абсерваторыі Серра-Талала стварылі вялізную карту неба пад назвай DESI Legacy Imaging Survey – паведамляе legacysurvey. У ёй адлюстравана каля 20 000 квадратных градусаў, гэта значыць прыкладна ½ неба.
На карце знаходзяцца каля аднаго мільярда галактык, якія складаюць усяго толькі 1% ад іх агульнай колькасці ў той частцы Сусвету, якая даступная для вывучэння. Першая версія карты, якая змяшчае дадзеныя аб 14 000 квадратных градусаў неба, была прадстаўлена крыху раней.
Пазней да яе дадалі дадзеныя тэлескопа Маяла і камеры тэлескопа Бока з Універсітэта Арызоны. Дзякуючы гэтаму атрымалася пашырыць поле зроку і дадаць дадзеныя аб назіраннях у інфрачырвоным дыяпазоне.
Нядаўна астраномы з ЗША сабралі найпадрабязную карту Млечнага Шляху. Навукоўцы параўноўваюць атрыманыя здымкі з групавым фота, на якім твар кожнага чалавека можна дэталёва разгледзець.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…